З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зябер звычайны
Зябер звычайны. Агульны выгляд групы квітнеючых раслін Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Galeopsis tetrahit L.
Даччыныя таксоны
Galeopsis tetrahit var. arvensis Schlecht.
Galeopsis tetrahit var. tetrahit L.
Зябер звычайны [3] (Galeopsis tetrahit ) — аднагадовая травяністая расліна, від роду зябер (Galeopsis ) сямейства ясноткавыя (Lamiaceae ). Тыпавы від роду.
Расце па палях, агародах, пустках, на сыраватай глебе. Меданос.
Сцябло прамое, да 50 см вышынёй, моцна галінастае, пакрытае жорсткімі валасінкамі.
Лісце даўгавата-яйкападобнае, завостранае, густое, з пільчастым краем.
Кветкі ліловыя, каля 1,5 см даўжынёй. Чашачка з пяццю зубцамі, калючая. Ніжняя губа вянца пакрыта плямамі.
Квітнее ў ліпені — жніўні.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Зябер //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2