Перайсці да зместу

Зялёныя Шляхі - Greenways

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зялёныя Шляхі - Greenways — шматфункцыянальныя маршруты для перамяшчэння па іх на транспартных сродках без матораў.

Такія маршруты праходзяць уздоўж прыродных калідораў, гістарычных гандлёвых шляхоў, рэк і чыгунак і каардынуюцца мясцовымі супольнасцямі з мэтай падахвочвання да ўстойлівага развіцця і прапаганды здаровага ладу жыцця. Зялёныя шляхі з'яўляюцца асновай для рэалізацыі мясцовых ініцыятыў сацыяльнага характару і праектаў, звязаных з аховай прыроды і ландшафтаў, захаваннем культурнай спадчыны, экалагічным турызмам і транспартам, які не забруджвае навакольнае асяроддзе. Такія маршруты ў роўнай ступені адказваюць патрэбнасцям і мясцовых жыхароў, і падарожнікаў, уносячы ў той жа час уклад у ажыўленне лакальнай эканомікі.[1]

Маршруты, прызначаныя для перамяшчэння турыстаў выключна транспартнымі сродкамі без матораў, якія створаныя і развіваюцца такім чынам, каб аб'ядноўваць і захоўваць баланс паміж станам навакольнага асяроддзя і жыццёвым узроўнем насельніцтва ў рэгіёне. Такія маршруты павінны адначасова адпавядаць і экалагічным фактарам, і забяспечваць нерызыкоўнасць перамяшчэння для турыстаў з рознымі фізічнымі магчымасцямі.[2]

Зялёны Шлях — Greenways — гэта пазначаная на мясцовасці траса, у якой ёсць свая назва (з выкарыстаннем слова «зялёны маршрут» або «greenway»), лагатып і дэвіз/тэматыка маршруту. Інфармацыя аб маршруце распаўсюджваецца ў выглядзе буклетаў, карт, даведнікаў; у маршруту ёсць свой вэб-сайт і інфармацыйная сістэма ўздоўж усёй трасы (шчыты, інфармацыйныя пункты і г.д.). Маршрут адпавядае асноўным патрабаванням захавання бяспекі, асабліва ў адносінах веласіпедыстаў і пешых турыстаў. Ён развіваецца і кіруецца асноўным каардынатарам (арганізацыя, установа, тэрытарыяльны орган самакіравання і т.п.) са згоды і пры ўзаемадзеянні з іншымі партнёрамі ў рэгіёне. Маршрут з'яўляецца складовай часткай ужо існуючых або тых, якія распрацоўваюцца дзеля стратэгіі і планаў развіцця турызму і транспартнай сістэмы, упісваецца ў камунікацыйную і турыстычную сетку рэгіёна і асобных сельскіх рад, і звязаны з сістэмай грамадскага транспарту.

Зноскі

  1. адпаведна «Сапронаўскай Дэкларацыі», Экалагічнае Партнёрства для Устойлівага развіцця, 1 ліпеня 2006 г.
  2. адпаведна «Лільскай Дэкларацыі», Еўрапейская Асацыяцыя Зялёных Шляхаў «Greenways», 12 верасня 2000 г.