Перайсці да зместу

Кааба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паломнік ля Каабы

Кааба (араб. الكعبة‎‎) — мусульманская святыня ў выглядзе кубічнай пабудовы ва ўнутраным двары Забароненай Мячэці (Мекка). Мае толькі адзін уваход; адсутнічаюць вокны. Унутры Каабы, у яе правым вуглу на вышыні каля паўтара метраў размешчаны свяшчэнны для ўсіх мусульман Чорны камень (верагодна, метэарытнага паходжання). Вакол Каабы падчас хаджу адбываецца абрад таваф. Кааба служыць кіблай — арыенцірам, да якога звяртаюць свой твар мусульмане ўсяго свету падчас малітвы.

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6