Кабельтаў
Выгляд
Кабельтаў (нідэрл.: kabeltouw — якарны канат) — трос акружнасцю ад 150 да 350 мм для швартоваў і буксіраў (кабельтавы трос), а таксама пазасістэмная адзінка вымярэння адлегласіці, выкарыстоўвальная ў мараплаўстве. Як адзінка вымярэння кабельтаў стаў выкарыстоўвацца з-за таго, што кабель на судне браўся вызначанай, аднолькавай даўжыні. У кабельтавах звычайна выяўляецца дыстанцыя паміж караблямі пры сумесным плаванні флота, размяшчэнні яго па дыспазіцыі, адлегласць ад карабля да берага і т. п.
Адрозніваюць чатыры віды кабельтавых:
- Міжнародны кабельтаў = 1/10 марской мілі = 6 вуглавых секунд мерыдыяна = 185,2 метра.
- Звычайны кабельтаў = 100 марскіх сажняў = 600 футаў = 182,88 метраў.
- Кабельтаў Вялікабрытаніі = 608 футаў = 185,3184 метраў.
- Кабельтаў ЗША = 120 марскіх сажняў = 720 футаў = 219,456 метраў.