Перайсці да зместу

Марская міля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марская міля
nmi[1][2], mn, mpk, mn, NM[3], ميل بحري, M[4], mn і nm
Велічыня даўжыня
Тып Асноўная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марская міля — адзінка вымярэння адлегласці, якая ўжываецца ў мараплаўстве і авіяцыі.

Першапачаткова марская міля вызначалася як даўжыня дугі вялікага круга на паверхні зямнога шара памерам у адну вуглавую мінуту. Такім чынам, перасоўванне на адну марскую мілю ўздоўж мерыдыяна прыкладна адпавядае змене геаграфічных каардынат на адну мінуту шыраты.

У сучасным вызначэнні, міжнародная марская міля роўная 1852 метрам.

Марская міля не з’яўляецца адзінкай СІ, але, паводле пастановы Генеральнай канферэнцыі па мерах і вагам, яе выкарыстанне дапускаецца, хоць і не рэкамендуецца. Агульнапрынятага азначэння не існуе; часам выкарыстоўваюцца скарачэнні «NM», «nm» або «nmi» (ад англ.: nautical mile). Варта адзначыць, што скарачэнне «nm» супадае з афіцыйна прынятым азначэннем нанаметра.

Міжнародная марская міля = 10 кабельтавых = 1/3 марской лігі

Марская міля Вялікабрытаніі = 1853,184 метрам (да 1970 г.).

Зноскі

  1. Інстытут інжынераў электратэхнікі і электронікі — 1963.
  2. United States Government Publishing Office — 1861.
  3. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі — 1944.
  4. International Bureau of Weights and Measures — 1875.