Кадаанскія мовы
Выгляд
Кадаанскія мовы | |
---|---|
Таксон | сям'я |
Прарадзіма | Паўночная Амерыка |
Статус | агульнапрызнаны |
Арэал | ЗША |
Колькасць носьбітаў | меней за 1000 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | індзейскія мовы |
Склад | |
паўночныя, паўднёвыя | |
Час падзелу | 1 тысячагоддзе да н.э. |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | cdd |
Кадаанскія мовы — сям'я індзейскіх моў, распаўсюджаных у Паўночнай Амерыцы.
Кадаанскія мовы сфарміраваліся ў месцы існавання Кадаанскай археалагічнай культуры. Каля 3 тысяч гадоў таму протакадаанская мова распалася на паўночную і паўднёвую галіны. У нашы дні паўднёвая галіна прадстаўлена мовай індзейцаў кадо, паўночная — мовамі паўні, арыкара і вічыта.
Існуе гіпотэза аб генетычнай сувязі кадаанскіх моў з сіўанскімі і іракезскімі.