Перайсці да зместу

Казулі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казулі

Самец і саміца казулі еўрапейскай (Capreolus capreolus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Capreolus Gray, 1821

Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  624956
NCBI  9857
EOL  15610
FW  42660

Казуля (Capreolus) — род млекакормячых сямейства аленяў атрада парнакапытных.

Вылучаецца 2 віды: казуля еўрапейская (Capreolus capreolus) і казуля сібірская (Capreolus pygargus). Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць у разрэджаных лясах і перадгорных стэпах. Часта трымаюцца невялікімі статкамі. Кормяцца раслінамі.

Даўжыня да 150 см, вышыня ў карку да 100 см, маса да 60 кг. Поўсць густая, зімой бураватая, летам рыжая. Каляхваставое «люстэрка» белае. У самцоў невялікія рогі з 3-4 адросткамі.

Нараджаюць 2-3 цялят.

Аб’ект палявання.