Каложскі вадалей
| ||
Каложскі вадалей | ||
Матэрыял | бронза | |
---|---|---|
Тэхніка | ліццё | |
Памеры | 240 мм × см | |
Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Гродна |
Каложскі вадалей — бронзавы акваманіл у выглядзе вершніка з Каложскай царквы ў Гродне, створаны ў Ніжняй Саксоніі[1] ў XIII стагоддзі. Захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Каложскі вадалей ўяўляе сабой фігуру воіна, які застыў на грузным кані з кароткай шыяй, бычынымі грудзямі і нязграбнымі, быццам сабачымі, лапамі. Левай тонкай рукой вершнік прытрымлівае павады[2]. Вупраж упрыгожана двайнымі зігзагамі — характэрны матыў гравіроўкі на аналагічных паўночнагерманскіх вадалівах XIII стагоддзя[1]. Зброя, якую ён трымаў у правай руцэ была страчана, як, дарэчы, і ад галавы воіна — захавалася толькі яе ніжняя частка ў абрамленні невялікай акуратнай барады[2]. Паміж вушамі каня адтуліна, куда нілівалася вада. Выцякала яна з рота[1].
Зноскі
- ↑ а б в Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
- ↑ а б Гістарычныя аповеды. Аповед трэці. Акваманіл — таямніца стагоддзяў Архівавана 14 красавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычныя аповеды. Аповед трэці. Акваманіл — таямніца стагоддзяў Архівавана 14 красавіка 2021.