Селіцца на адкрытых тэрыторыях, паблізу жылля чалавека, у разбураных будынках, у дрывах, кучах камення, на гарышчах. З’яўляецца найбольш распаўсюджанай куніцай у Еўропе і адзіным відам куніц, які не баіцца жыць паблізу людскіх паселішчаў. На Беларусі вельмі рэдкая, спарадычна трапляецца пераважна на поўдні і паўднёвым захадзе.