Камітэт абароны журналістаў
Камітэт абароны журналістаў | |
---|---|
| |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Нью-Ёрк, ЗША |
Тып арганізацыі | Некамерцыйная арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1981 |
Абарот |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Член у | |
Узнагароды | |
cpj.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камітэ́т абаро́ны журналі́стаў (КАЖ, англ.: Committee to Protect Journalists, CPJ) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца зборам інфармацыі пра рэпрэсіі і забойствы журналістаў па ўсім свеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Нью-Ёрку[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1981 годзе група амерыканскіх карэспандэнтаў за мяжой заснавала КАЖ у адказ на пагрозы з боку аўтарытарных урадаў.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]КАЖ ладзіць рашучыя публічныя пратэсты і выкарыстоўвае дыпламатычныя каналы для дасягнення эфекту. КАЖ друкуе артыкулы, прэс-рэлізы, адмысловыя справаздачы, двойчы ў год выдае часопіс «Dangerous Assignments»[4] (бел.: «Небяспечныя камандзіроўкі»), а таксама штогадовыя агляды па свабодзе прэсы ў свеце пад назвай «Attacks on the Press»[5] (бел.: «Атакі на прэсу»).
Штогод КАЖ узнагороджвае прэміяй International Press Freedom Awards журналістаў і праваабаронцаў, якія перажылі збіванні, пагрозы, застрашэнні і зняволенне за сваю працу.
Пачынаючы з 1992 года, КАЖ таксама штогадова складае спіс журналістаў, якія загінулі пры выкананні сваіх абавязкаў. З часу стварэння спісаў налічана 845 забітых журналістаў[6].
Камітэт абароны журналістаў — адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова (IFEX), глабальнай сеткі больш чым 90 грамадскіх арганізацый, якія займаюцца адсочваннем парушэнняў у галіне свабоды выказванняў па ўсім свеце і займаюцца абаронай журналістаў, пісьменнікаў і іншых пераследаваных за спробу рэалізацыі свайго права на свабоду выказванняў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова
- Свабода слова ў Беларусі
- Спіс журналістаў, забітых ў Расіі
Зноскі
- ↑ Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 1 лістапада 2024.
- ↑ https://cpj.org/wp-content/uploads/2020/09/CPJ.2020.Annual.Report.pdf Праверана 22 жніўня 2021.
- ↑ «Write to CPJ» (англ.). Камітэт абароны журналістаў (26 ліпеня 2010).
- ↑ http://cpj.org/Briefings/2005/DA_spring05/DA_spring_05.pdf
- ↑ http://cpj.org/attacks04/pages/attacks04index.html Архівавана 5 верасня 2009.
- ↑ 845 Journalists Killed since 1992 (англ.). Камітэт абароны журналістаў (2 студзеня 2011).