Канстанцін Іванавіч Развадоўскі
Канстанцін Іванавіч Развадоўскі | |
---|---|
руск.: Константин Иванович Развадовский | |
Дата нараджэння | 1814 |
Дата смерці | 25 сакавіка 1885 |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал ад інфантэрыі |
Узнагароды і званні |
Канстанцін Іванавіч Развадоўскі (руск.: Константин Иванович Развадовский) (1814 — 25 сакавіка 1885) — расійскі ваенны дзеяч. Генерал ад іфантэрыі (1883). Граф (1872).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З дваран Мінскай губерні. З 1829 г. унтэр-афіцэр Літоўскага лейб-гвардыі палка. Прымаў удзел у падаўленіі паўстання 1830—1831 гг. У 1832 г. праізведзены ў падпаручнікі і паручнікі гвардыі. З 1845 г. падпалкоўнік у Неўскім марскім палку. З 1849 г. прызначаны камандзірам 24-га Сімбірскага пяхотнага палка, на чале якога ў гэтым жа годзе прыняў удзел у падаўленні Венгерскага паўстання. У 1850 г. праізведзены ў палкоўнікі. З 1854 г. разам са сваім палком ўдзельнічаў у Крымскай вайне.
У 1855 г. «за адметнасць ў справах супраць непрыяцеля» быў узнагароджаны Залатой зброяй «За адвагу».
З 1861 г. праізведзены ў генерал-маёры з прызначэннем памочнікам начальніка 4-й пяхотнай дывізіі. З 1863 г. прызначаны генералам для асобых даручэнняў пры намесніку Царства Польскага графе Ф. Ф. Берг і адначасова старшынёй Асобай следчай камісіі па палітычных справах у Царстве Польскім. Прымаў удзел у падаўленні паўстання 1863—1864 гг., камандаваў войскамі Замкавага напрамку г. Варшавы, потым старшыня асобай следчай камісіі па палітычных справах у Царстве Польскім. З 1867 г. камендант Варшавы. У 1869 г. праізведзены ў генерал-лейтэнанты. У 1883 г. праізведзены ў генералы ад інфантэрыі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лукашэвіч, А. Развадоўскі Канстанцін Іванавіч / Андрэй Лукашэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 396. — ISBN 985-11-0214-8.
- Пономарёв, В. П., Шабанов, В. М. Кавалеры Императорского ордена Святого Александра Невского, 1725—1917: биобиблиографический словарь в трёх томах. Т. 3. — М., 2009. — С. 315—316. — ISBN 978-5-89577-145-7.
- Нарадзіліся ў 1814 годзе
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 1885 годзе
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Асобы
- Генералы ад інфантэрыі (Расійская імперыя)
- Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў
- Удзельнікі Венгерскай вайны
- Удзельнікі Крымскай вайны
- Удзельнікі прыгнечання паўстання 1863—1864 гадоў