Кантэміраўскі мост
Appearance
Кантэміраўскі мост | |
---|---|
Каардынаты: 59°58′43″ пн. ш. 30°19′19″ у. д.HGЯO | |
Месца размяшчэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кантэміраўскі мост — развадны мост цераз Вялікую Неўку ў Санкт-Пецярбургу. Злучае Выбаргскую старану і Аптэкарскі востраў, звязваючы Выбаргскі і Петраградскі раёны.
Злучае Кантэміраўскую вуліцу і Выбаргскую набярэжную з праспектам Медыкаў і Аптэкарскай набярэжнай. Побач з мостам размешчана Ленінградская тэлевежа.
Вышэй па плыні знаходзіцца Грэнадзерскі мост, ніжэй — Ушакоўскі мост.
Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Лясная».
Назва дадзена ў 1982 годзе па аднайменнай вуліцы, якая перайменавана ў памяць аб вызваленні ад нямецкіх акупантаў у снежні 1942 года чыгуначнай станцыі Кантэміраўкі ў Варонежскай вобласці.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1