Капраліт з Лойд-банка
Капраліт з Лойд-банка | |
---|---|
Названа ад | Lloyds Bank[d][1] |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата адкрыцця | 1972[2] |
Даўжыня |
|
Шырыня | 0,051 м[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капраліт з Лойд-банка — закамянеласць, капраліт чалавека, які жыў у IX стагоддзі ў Паўночнай Англіі .
Гісторыя знаходкі
[правіць | правіць зыходнік]Капраліт быў знойдзены ў 1972 пад будучым будынкам Лойд-банка (адсюль назва), у горадзе Ёрк, дзе ў IX стагоддзі знаходзілася паселішча вікінгаў.
Закамянеласць даўжынёй 20 і шырынёй 5 сантыметраў ёсць найбуйнейшым і найлепш захаваным чалавечым капралітам, са знойдзеных на пачатак XXI стагоддзя.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Выключна добрая захаванасць матэрыялу дазволіла археолагам даследаваць знаходку з мэтай вызначэння дыеты чалавека, які яго вырабіў, і стану яго здароўя. Даследаванні паказалі, што чалавек (пол яго вызначыць немагчыма) харчаваўся пераважна мясам і хлебам і пакутаваў ад паразітычнай інфекцыі кішэчніка. У 2003 годзе капраліт разбіўся на тры часткі пасля падзення ў час выстаўлення для наведвальнікаў, пасля чаго былі прыняты намаганні для яго рэканструкцыі[4]. У цяперашні час закамянеласць захоўваецца ў цэнтры даследавання культуры брытанскіх вікінгаў Jorvik Viking Centre .
Зноскі
- ↑ https://www.theguardian.com/careers/2016/may/12/paleoscatologists-dig-up-stools-as-precious-as-the-crown-jewels
- ↑ https://www.theguardian.com/uk/2003/jun/06/artsandhumanities.arts1
- ↑ а б https://nypost.com/2021/05/20/the-largest-recorded-dollop-of-human-dung-will-blow-your-mind/
- ↑ Jeffery, Simon. Museum's broken treasure not just any old shit (англ.) . The Guardian (6 чэрвеня 2003). Праверана 23 студзеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Horwitz, Tony (9 September 1991). «Endangered Feces: Paleo-Scatologist Plumbs Old Privies — It May Not Be the Lost Ark, But Then, Andrew Isn’t Exactly Indiana Jones». Wall Street Journal.