Перайсці да зместу

Каралеўскі каледж музыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Каралеўскі каледж музыкі
англ.: Royal College of Music
51°29′59″ пн. ш. 0°10′37″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1882
Сайт rcm.ac.uk
rcm.ac.uk (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўскі каледж музыкі (англ.: Royal College of Music) — брытанская вышэйшая музычная навучальная ўстанова, размешчаная ў Лондане. Заснаваны ў 1882 годзе пад патранатам Прынца Уэльскага (будучага караля Эдуарда VII) і ўвесь час знаходзіцца пад найяснейшым заступніцтвам (з 1993 года прэзідэнтам каледжа з’яўляецца Чарлз, прынц Уэльскі). Заняткі пачаліся ў 1883 годзе. Непасрэдным папярэднікам каледжа была Нацыянальная школа навучання музыцы (англ.: National Training School for Music), якая працавала ў 18751882 гг. Будынак каледжа, пабудаваны ў 1894 годзе па праекце Артура Бломфілда, размешчаны на Прынс Консарт Роўд у Паўднёвым Кенсінгтоне, насупраць Альберт-хола.

Апроч навучальнай часткі, каледж мае значны музейна-архіўны складнік, аснова якога была закладзена, першым чынам, адным з заснавальнікаў каледжа Джорджам Гроўвам. У каледжы ёсць Музей музычных інструментаў, які ўключае больш за 800 экспанатаў ад XV стагоддзя да нашых дзён, калекцыя нотных аўтографаў, калекцыя партрэтаў (больш 300 маляўнічых арыгіналаў, сярод якіх, напрыклад, апошні прыжыццёвы партрэт Карла Марыі фон Вебера пэндзля Джона Коўза, і каля 10 000 літаграфаваных партрэтаў, фатаграфій і інш.). Больш за 600 000 экспанатаў налічвае збор канцэртных праграмак з 1730 г. да сённяшняга дня.

Джон Коўз. Партрэт Карла Марыі Вебера са збору Каралеўскага каледжа музыкі.

Вядомыя выкладчыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя студэнты

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.