Карл Марыя фон Вебер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Марыя фон Вебер

Карл Марыя фон Вебер (18 або 19.11.1786, Эйцін — 5 чэрвеня 1826, Лондан) — нямецкі кампазітар, дырыжор, піяніст, музычны пісьменнік. Стваральнік нямецкай рамантычнай оперы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і музыканта і тэатральнага антрэпрэнёра. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў падарожжах па гарадах Германіі разам з невялікай тэатральнай трупай бацькі. Вебер не атрымаў ні агульнай, ні музычнай сістэматычнай адукацыі. Урокі музыкі, якія Вебер браў у Г. Фоглера, М. Гайдна і інш, спрыялі развіццю яго выканальніцкіх і творчых здольнасцяў. У 17 гадоў Вебер канцэртаваў як піяніст, быў аўтарам трох опер («Сіла любові і віна», «Нямая лясная дзяўчына», «Петэр Шмоль і яго суседзі»). З 1804 года працаваў дырыжорам оперных тэатраў (Брэслау, Карлсруэ, Штутгарт, Мангейм, Дармштат, Франкфурт, Мюнхен, Берлін). У 1813—1817 гг. узначальваў оперны тэатр у Празе. З 1817 г. да канца жыцця кіраваў нямецкім музычным тэатрам у Дрэздэне.

Дзейнасць Вебера праходзіла ва ўмовах нацыянальнага грамадскага ўздыму, які пачаўся ў Германіі пасля Тыльзіцкага міру (1807). Гэта вызначыла светапогляд, скіраванасць творчасці Вебера, сфармавала яго эстэтычныя погляды. У операх, створаных Веберам у гэтыя гады («Рубецаль», 1805; «Сільван», 1810; «Абу Гасан», 1811), вызначаюцца новыя рысы стылю кампазітара: цікавасць да народна-бытавых і казачных сюжэтаў, сувязь з музычным фальклорам, усходні музычны каларыт і г.д. Значнай вяхой у творчым развіцці Вебера быў 1814 год, калі ў дні святкавання перамогі над Напалеонам у Германіі, у атмасферы ўздыму нацыянальных пачуццяў з'явіліся песні Вебера, прасякнутыя ідэяй вызваленчай барацьбы (на вершы Т. Кернера). Зборнік «Ліра і меч», а таксама героіка-патрыятычная кантата «Бітва і перамога» (1815) на тэкст Вольбрука прынеслі Веберу вядомасць у Германіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]