Перайсці да зместу

Кардон (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кардон — комплекс археалагічных помнікаў каля в. Кардон Шумілінскага раён Беларусі.

Аб'ект трапіў у top-10 адкрыццяў НАН Беларусі ў галіне фундаментальных даследаванняў за 2016 год[1].

Складаецца з гарадзішча, 2 селішч, курганнага могільніка і гавані.[2]

Комплекс з гарадзішча і селішча выяўлены ў 1933 годзе, тады знаходкі на ім датавалі VIII—IX ст., але далей помнік не даследаваўся. Да 2015 года пашкоджаны «чорнымі капацелямі».[2]

У 2015 годзе экспедыцыя пад кіраўніцтвам В. М. Ляўко абследавала помнік. У жніўні 2015 года на селішчы(якім з двух?) на глыбіні 60 см былі знойдзены часткі ювелірных упрыгожанняў (крыжыкі, пацеркі, фрагмент срэбнай падвескі, частка скроневага кальца, падвеска з меднага фоліса[ru] імператара Льва VI), раменныя накладкі, скандынаўская гірка-разнавага, манеты і гузікі IX—X ст., зліткі каляровых металаў.[2]

У 2016 годзе на комплексе знойдзена больш за 600 артэфактаў, у т.л. 2 рымскія манеты -- часоў Флавіяў (79) і Антанінаў (164—169). Выяўлены пласты двух пажараў.[2]

У 2017 годзе апроч іншага знойдзены г.зв. малаточкі Тора, скандынаўская арнаментаваная шпілька, фібула, 5 наканечнікаў стрэл.[3][4]

На думку В. Ляўко, паселішча дасягнула росквіту ў IX — сярэдзіне X ст. Пакуль няма падстаў для высновы, што на гэтым месцы скандынавы жылі стала.[2]

Зноскі

  1. https://www.sb.by/articles/unikalnye-molotochki-tora-nashli-v-shumilinskom-rayone.html
  2. а б в г д Археологи продолжат исследовать древнее поселение на Подвинье
  3. https://www.kp.by/daily/26708/3733695/(недаступная спасылка)
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2020. Праверана 20 студзеня 2018.