Перайсці да зместу

Кастрычнік (кінатэатр, Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Кастрычнік
53°54′38″ пн. ш. 30°19′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Магілёў
Архітэктар Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка
Дата заснавання 1969
Дата пабудовы 1969 год
Сайт kinook.by
Map

«Кастрычнік» — шырокафарматны кінатэатр у Магілёве, размешчаны па праспекце Міру, 23.

Адкрыты ў 1969 годзе. На 1-м паверсе знаходзяцца глядзельная зала на 800 месцаў і касавая зала. У савецкія часы ў вестыбюлі пастаўлены гульнявыя аўтаматы, у фае 2-га паверху — устаноўка дзённага кіно, відэазала. Праводзіліся рэтраспектыўныя і тэматычныя паказы кінастужак, арганізуюцца выстаўкі фотапрац і выяўленчага мастацтва. Пры кінатэатры працаваў клуб выхаднога дня для падлеткаў і кінатэатр маладзёжнага фільма.

Від з гасцініцы «Магілёў»

Кінатэатр пабудаваны па праекце архітэктара А. Кучарэнкі ў маляўнічым месцы, недалёка ад Пелагееўскага гарадзішча. Пры будаўніцтве ўдала выкарыстаны пагорысты рэльеф, у які арганічна ўпісалася парадная лесвіца, якая вядзе да галоўнага уваходу кінатэатра. Будынак павернуты адносна чырвонай лініі забудовы пр. Міру, што дае магчымасць успрымаць яго з розных краявідных пунктаў горада. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка грунтуецца на спалучэнні глухой сцяны 2-га паверху (аформлена пано на тэмы Вялікага Кастрычніка) і зашклёнага аб’ёму 1-га паверху, дзе размешчаны фае, буфет, касавая зала.

  • «Кастрычнік» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.