Магілёў (гасцініца)
| Магілёў | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Месцазнаходжанне | Магілёў |
| Адрас | Праспект Міру, 6 |
| Тып | гасцініца |
| Канец будаўніцтва | 1972 |
| Колькасць паверхаў | 14 |
| Архітэктар | Валянцін Аркадзевіч Астаповіч, Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў і Алена Георгіеўна Лукомская |
«Магілёў» — гасцініца ў Магілёве, размешчаная па праспекце Міру, 6. Пабудавана ў 1972 годзе, архітэктары В. Астаповіч, Г. Бенядзіктаў, А. Лукомская.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак 14-павярховы, пастаўлены перпендыкулярна да праспекта. Разлічаны на 654 месцы. Вырашаны ў простых манументальных формах, адпаведных яго вышыннаму аб'ёму. Першыя 2 паверхі маюць суцэльнае зашкленне, астатнія вырашаны адзіным аб'ёмам з рэгулярным рытмам балконаў-лоджый. У архітэктурны дэкор галоўнага фасада ўведзены канструкцыйныя металічныя дэталі, якія ўзбагачаюць яго пластыку; фасад, што выходзіць на праспект, члянёны вертыкальнай стужкай аконных праёмаў. На першым паверсе прасторны вестыбюль, хол, службовыя памяшканні. У інтэр'еры вестыбюля дэкаратыўнае пано (медзь, чаканка; мастак Ю. Любімаў). На другім паверсе знаходзяцца рэстаран, кафэ і камбінат бытавога абслугоўвання.

Да 14-павярховага корпуса па лініі забудовы прылягае 2-павярховы спартыўны блок (Дом спорту) з плавальным басейнам і фізкультурнай залай. Перад гасцініцай — невялікая плошча з стаянкамі для аўтамашын.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх