Перайсці да зместу

Каталог

Развязванне неадназначнасцей
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каталог (грэч. κατάλογος — спіс) — у агульным выпадку, сістэматычны пералік прадметаў, падабраных па пэўнай прыкмеце; спіс прадметаў, складзены па парадку, што палягчае іх знаходжанне (напрыклад, бібліятэчны каталог).

Акрамя таго, каталогам называецца даведачнае выданне навукова-тэхнічнага ці культурна-асветніцкага прызначэння, у якім сістэматызаваны пералік наяўных прадметаў (напрыклад, каталог мастацкіх твораў, каталог паштовых марак і інш.).