Катастрофа Dornier 228 у Чыкангава (2024)
Катастрофа Dornier 228 у Чыкангава | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 10 чэрвеня 2024 |
Час | пасля 09:17 |
Месца | Лясны запаведнік Чыкангава, акруга Мзімба, Паўночны рэгіён, Малаві |
Загінулыя | 9 |
Паветранае судна | |
Пацярпелы борт у 2010 годзе. |
|
Мадэль | Dornier 228 |
Авіякампанія | Сілы абароны Малаві |
Пункт вылету | Lilongwe International Airport[d] |
Пункт прызначэння | Mzuzu Airport[d] |
Пасажыры | 6 |
Экіпаж | 3 |
Выжылых | 0 |
10 чэрвеня 2024 года ваенны транспартнік Dornier 228 сіл абароны Малаві, на борце якога знаходзіўся віцэ-прэзідэнт краіны Саўлас Чыліма і восем іншых пасажыраў, разбіўся ў лясным запаведніку Чыкангава ў акрузе Мзімба. Выжылых не было.
Борт
[правіць | правіць зыходнік]Пацярпелы самалёт Dornier 228 належаў паветранаму крылу Сілаў абароны Малаві. Раней ён некалькі разоў выкарыстоўваўся для перавозкі прэзідэнта Лазаруса Чакверы[1].
У апошнім рэйсе на борце знаходзіліся віцэ-прэзідэнт Саўлас Чыліма, былая першая лэдзі Патрыцыя Шаніл Мулузі і сем іншых пасажыраў[2], у тым ліку падначаленыя Чылімы і ахова[3]. Экіпаж складаўся з трох чалавек[4]. Пасажыры накіроўваліся на пахаванне былога міністра юстыцыі Ральфа Касамбары[5][6].
Катастрофа
[правіць | правіць зыходнік]У 9:17 раніцы самалёт вылецеў з Міжнароднага аэрапорта Камузу (Лілонгвэ), накіраваўшыся ў аэрапорт Мзузу ў Паўночным рэгіёне. У пункт прызначэння борт павінен быў прыбыць у 10:02[7]. Неўзабаве транспартнік знік з радараў [8].
Неадкладна пачалася пошукава-выратавальная аперацыя[8], але ёй перашкаджалі дрэнныя ўмовы надвор’я[5]. Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія, Нарвегія і Ізраіль прапанавалі сваю дапамогу[4]. Урад Малаві тым часам звярнуўся па дапамогу да суседніх Замбіі і Танзаніі[3].
11 чэрвеня ў лесе Чыкангава выяўлены абломкі самалёта. Выжыўшых не было[9]. Целы ахвяр даставілі ў Лілонгвэ на борце верталёта ВПС Замбіі[2].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Лазарус Чаквера адмяніў свой візіт на Багамы[10][11]. Кіраўнік дзяржава сказаў, што «глыбока засмучаны і шкадуе» аб катастрофе[9]. Ён таксама абвясціў 21-дзённую нацыянальную жалобу[2].
Палітычная партыя Чылімы, Аб’яднаны рух пераўтварэнняў, абвінаваціла ўлады ў павольнай рэакцыі на катастрофу[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Malawi's vice president, former first lady among 10 people killed in plane crash . France 24 (11 чэрвеня 2024). Праверана 11 June 2024.
- ↑ а б в Malawi announces state funeral and 21 days of mourning for vice president killed in a plane crash . Africanews (11 чэрвеня 2024). Праверана 12 June 2024.
- ↑ а б в Gondwe. Malawi's vice president and 9 others are confirmed dead after their plane's wreckage is found (англ.) . Associated Press (11 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 June 2024. Праверана 11 June 2024.
- ↑ а б Gondwe. Soldiers in Malawi search for missing military plane carrying vice president and former first lady (англ.). Associated Press (11 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 11 June 2024.
- ↑ а б Malawi Vice President feared dead in plane crash (англ.) . Malawi 24 (10 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 June 2024. Праверана 10 June 2024.
- ↑ Aircraft carrying Malawi vice president missing, search under way (англ.). Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 10 June 2024.
- ↑ Mathers. Aircraft carrying Malawi vice president Saulos Chilima goes missing (англ.). The Independent (10 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 10 June 2024.
- ↑ а б Chibelushi. Saulos Chilima: Malawi vice-president's plane goes missing (англ.) . BBC (10 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 10 June 2024.
- ↑ а б Chibelushi. Saulos Chilima: Malawi VP's plane found with no survivors, president says (англ.) . BBC (11 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 June 2024. Праверана 11 June 2024.
- ↑ Plane Carrying Malawi's VP Missing: Govt (англ.) . Barron's (10 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 10 June 2024.
- ↑ Search underway for Malawi vice president after military jet disappears (англ.) . Africanews (11 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 June 2024. Праверана 11 June 2024.