Кашмау
Кашмау — гэта галаўны ўбор башкірскага нацыянальнага касцюма. Кашмау насілі замужнія жанчыны. Ён уяўляў сабой шапачку з адтулінай на верхавіне з нешырокай стужкай-хвастом, якая спускаецца на спіну. Стужка павінна была цалкам прыкрываць валасы жанчыны. Гэты галаўны ўбор упрыгожваўся манеткамі, падвескамі, караламі і рознымі пацеркамі. Кашмау мог быць чырвонага, ружовага або карычневага колеру.
Кашмау быў асабліва папулярны ў XIX стагоддзі на поўдні і паўднёвым захадзе Башкірыі. У XX стагоддзі ён лічыўся святочным галаўным уборам і яго маглі насіць жанчыны з заможных сем'яў.
Кашмау часта выкарыстоўваецца ў касцюмах фальклорных калектываў і з'яўляецца сімвалам башкірскага адзення.
Прызначэнне і асаблівасці нацыянальнага галаўнога ўбору досыць падрабязна апісаны ў этнаграфічнай літаратуры[1].
Зноскі
- ↑ Розалия Солтангареева. Семейно-бытовой обрядовый фольклор башкирского народа. — Жильем, 1998. — С. 86. — 241 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Женский головной убор — кашмау. Музей археологии и этнографии Учреждения Российской академии наук Института этнологических исследований УНЦ РАН.
- Kашмау. Башкирский народный костюм.
- Kашмау Архівавана 2 красавіка 2016.. Энциклопедия моды. Андреева Р., 1997.