Перайсці да зместу

Башкартастан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Башкартастан
руск.: Республика Башкортостан
башк.: Башҡортостан Республикаһы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расія
Гімн Гімн Башкартастана
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Прыволжскую федэральную акругу, Уральскі эканамічны раён
Уключае 54 раёны
Адміністрацыйны цэнтр Уфа
Найбуйнейшыя гарады Уфа, Стэрлітамак, Салават, Нефцякамск, Акцябрскі
Дата ўтварэння 16 лістапада 1917 (як аўтаномны Башкурдзістан)
23 сакавіка 1919 (як Аўтаномная Башкірская Савецкая Рэспубліка)
14 чэрвеня 1922 (як Башкірская АССР)
11 кастрычніка 1990 (як Башкірская ССР)
Прэзідэнт Рэспублікі Радзій Хабіраў[1]
Прэм’ер-міністр Урада Андрэй Назараў
Старшыня
Дзяржаўнага Сходу —
Курултая
Канстанцін Талкачоў
Афіцыйная мова башкірская, руская
Насельніцтва (2013) 4 060 957[2]
Шчыльнасць 28,41 чал./км²
Нацыянальны склад рускія, башкіры, татары, чувашы, марыйцы, украінцы
Плошча 142 947 км²
(27-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Самы нізкі пункт


 г. Ямантау — 1640 м
Рэспубліка Башкартастан на карце
Часавы пояс +2
Код ISO 3166-2 RU-BA
Тэлефонны код 347
Код аўтам. нумароў 02
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Башкартаста́н (руск.: Республика Башкортостан; башк.: Башҡортостан Республикаhы; таксама Башкортостан) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на схілах Паўднёвага Урала і ў Прыураллі. Мяжуе са Свярдлоўскай, Чалябінскай і Арэнбургскай абласцямі, Пермскім краем, а таксама з рэспублікамі Татарстан і Удмурція. Сталіца — горад Уфа.

Восеньскі краявід каля падножжа Ямантау

Башкартастан знаходзіцца на мяжы Еўропы і Азіі і займае часткі ўсходняй ўскраіны Усходне-Еўрапейскай раўніны (Перадуралле), горнай паласы Паўднёвага Урала і ўзнёсла-раўніннага Зауралля (Зауральскага пенеплена). Заходняя частка Башкартсастана — раўнінная, усходняя — пераважна гарыстая; у Перадураллі вылучаюцца Бугульмінска-Белябееўскае ўзвышша (на паўднёвым захадзе), адгор’і Агульнага Сырта (на поўдні), Уфімскае плато (на паўночным усходзе) вышынёй месцамі да 400—500 м і Ніжнебельская ўзгоркава-хвалістая раўніна. Паўднёвы Урал тут асабліва высокі (вышэйшы пункт горы Ямантау, 1640 м), мае шырыню да 150 км і складаецца з сістэмы мерыдыянальных хрыбтоў, водападзельным з’яўляецца хрыбет Уралтау. Хрыбты да поўдня зніжаюцца і пераходзяць у Зілаірскае плато. Распаўсюджаны карст. Башкартастан багаты на мінеральныя рэсурсы, асабліва нафту ў Перадураллі, дзе разведаны таксама радовішчы газу, вуглёў, каменнай солі. На усходзе радовішча жалеза, медзі, цынку, золата.

Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня — 14 ° С (Бірск), — 17,5 ° С (Кага), ліпеня 16,5 ° С (Кага), 20,5 ° С (Раеўскі). Сярэднегадавая колькасць ападкаў 400—500 мм у Перадураллі, каля 300 мм у Заураллі і звыш 500—600 мм у гарах. На раўнінах Башкартастана вегетацыйны перыяд (з тэмпературамі вышэй за 10 ° С) 120—135 дзён, а сума яго тэмператур 1800—2200 ° С.

Да 4/5 плошчы Башкартастана належыць басейну ракі Камы і каля 1/5 басейна Урала з Сакмарай. Галоўная рака — Белая (Агізель, даўжыня 1420 км), цячэ амаль цалкам у межах Башкартастана; яе прытокі: Нугуш, Сім, Уфа, Дзёма. Для рэк Башкартастана ўласцівая нераўнамернасць сцёку па сезонах. У Заураллі шмат дробных азёр.

Малюнкі з пячоры Шульган-Таш

Старажытныя сляды чалавека, выяўленыя на тэрыторыі Башкартастана, адносяцца да эпохі палеаліту. У эпоху бронзы (3-2-е тыс. да н.э.) асноўным заняткам плямёнаў, якія засялялі тэрыторыю Башкартастана, была аселая жывёлагадоўля і пойменнае земляробства. Яны ведалі апрацоўку медзі, ганчарнае, ткацкае і кастарэзнае рамёствы. Іх нашчадкі перайшлі да качавой жывёлагадоўлі. У канцы гэтай эпохі ўзнікаюць патрыярхальна-радавыя адносіны. З 4 ст. н. э. з боку паўднёвай стэпавай паласы пачалося масавае пранікненне качавых плямёнаў ў Заходні Башкартастан. У пісьмовых арабскіх крыніцах башкіры згадваюцца ў 9-10 стст. пад назвай «башгірд» («башгурд»). У 9-13 стст. башкіры жылі ў Перадураллі, на Паўднёвым Урале і паміж рэкамі Волгай і Уралам; займаліся качавой жывёлагадоўляй, а таксама паляваннем, рыбалоўствам і бортніцтвам. У 10-13 стст. пачаўся распад радавых адносін. Башкіры пачалі вандраваць не радамі, а групамі ў 10-30 сем’яў.

Па дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва 2002 года, колькасць насельніцтва Башкартастана складае 4 104 336 чалавек, з іх 2 626 613 гарадскіх, 1 447 723 сельскіх жыхароў. Мужчын — 1 923 233 чалавек, або 46,9 % ад агульнай колькасці.

Найбуйнейшыя гарады — Уфа (сталіца, 1042,4 тыс. жыхароў), Стэрлітамак (264,4 тыс. жыхароў), Салават (158,6 тыс. жыхароў), Нефцякамск (122,3 тыс. жыхароў), Акцябрскі (108,6 тыс. жыхароў).

Насельніцтва рэспублікі па дадзеных 2006 года складае 4063,4 тыс. чал. (4078,8 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва 28,4 чал./км² (2006, 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва 59,6 % (2006) (59,7 % — 2005).

Этнічны склад насельніцтва: рускія — 36,3 %, башкіры — 29,3 %, татары — 24,1 %, чувашы — 2,9 %, марыйцы — 2,6 %, украінцы — 1,3 %, мардва — 0,6 %, удмурты — 0,6 %, беларусы — 0,4 %.

Усяго ў Башкартастане пражывае звыш 100 нацыянальнасцей. 96,4 % насельніцтва валодае рускай мовай. Башкірскай мовай валодае 25,8 %, татарская — 34,0 % насельніцтва.

У рэспубліцы 54 адміністрацыйныя раёны, 21 горад, 4674 населеныя пункты.

Беларусы ў Башкартастане

[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць беларускага насельніцтва ў Башкартастане складае каля 17,5 тысячы чалавек (0.4 %). З іх большасць пражывае пераважна ў Уфе. На тэрыторыі Балтыйскага сельсавета  (руск.) Іглінскага раёна пражываюць 1600 беларусаў, продкі якіх перасяліліся сюды ў пачатку XX стагоддзя.

У Башкартастане дзейнічае рэспубліканскі беларускі нацыянальна-культурны цэнтр «Сябры», заснаваны ў 1996 годзе. У сяле Ігліно ён ладзіў Фестываль беларускай песні[3].

Беларусы — ураджэнцы Башкартастана

Башкартастан займае першае месца сярод суб’ектаў Расійскай Федэрацыі па аб’ёме нафтаперапрацоўкі, вытворчасці бензіну, вытворчасці дызельнага паліва, пагалоўю буйной рагатай жывёлы, вытворчасці малака і мёду.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі