Клімакс (фізіялогія)
Клімакс (ад грэч. Κλῖμαξ — лесвіца) — перыяд у жыцці біялагічнай асобіны, які характарызуецца інвалюцыяй, згасаннем функцыі палавой сістэмы, што адбываюцца ў сувязі з узроставымі зменамі. У адносінах да жаночай асобіны чалавека таксама ўжываюць тэрмін менапаўза.
У жанчын спыняецца магчымасць мець дзяцей, што характарызуецца нерэгулярнасцю або поўным спыненнем менструацый. У сярэднім надыходзіць прыкладна ў 50 гадоў, але гэты час можа значна вагацца. Звычайна працякае спакойна, але некаторыя жанчыны пераносяць клімакс вельмі цяжка, з парушэннем крывянога ціску, нервовымі разладамі і інш. З 1950-х гадоў пачала прымяняцца замяшчальная гарманальная тэрапія, пры якой ужываюць эстраген асобна або разам з прагестэронам, якія дапамагаюць супрацьстаяць гэтаму стану.
Прычыны наступлення клімаксу ў тым, што гарманальны ўзровень наўпрост звязаны з фалікуламі ў яечніках, а іх запас пасля 40-42 гадоў практычна вычэрпваецца, што спыняе паспяванне яйкаклетак.[1]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 338—339. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).