Кнуд Бергслін
Кнуд Бергслін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1827 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1908 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Падданства | Нарвегія |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Уплыў на | Hanna Lund[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кнуд Бе́ргслін (нарв.: Knud Bergslien; 1827 — 27 лістапада 1908, Осла) — нарвежскі мастак і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сем'і з мастацкімі традыцыямі. Брат скульптара Брыйнульфа Бергсліна і дзядзька мастака і скульптара Нільса Бергсліна. Ва ўзросце 18 гадоў К. Бергслін завербаваўся ў армію салдатам, таму што меў патрэбу ў грошах для навучання маляванню. Затым вучыцца ў бергенскай школе малюнка Ганса Рэўша. У 1844—1852 вывучае жывапіс у Антверпене, у перыяд 1850—1851 жыве ў Парыжы. З 1855 па 1869 вучыцца і працуе ў Дзюсельдорфе, належаў да Дзюсельдорфскай школе жывапісу. Пазней супрацоўнічаў з нарвежскімі мастакамі Хансам Гудэ і Адальфам Тыдэмандам. Пасля вяртання на радзіму К. Бергслін быў дырэктарам Школы жывапісу ў Осла. У 1875 годзе быў узнагароджаны каралём Швецыі і Нарвегіі Оскарам II ордэнам Вазы.
Кнуд Бергслін быў майстрам партрэтнага жывапісу, пісаў таксама сцэны з народнага жыцця і з гісторыі Нарвегіі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Партрэт мастака Карла Дырыкса
-
Партрэт Петэра Асб'ёрнсена (1870)
-
Партрэт Іагана Колета
-
Юнага Хокана Хокансан перавозяць, каб выратаваць ад ворагаў (1869)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кнуд Бергслін