Антверпен
| Горад | |||||
| Антверпен | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| нідэрл.: Stad Antwerpen[1] | |||||
|
|||||
| 51°13′ пн. ш. 4°25′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Els van Doesburg[d][2] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | VII стагоддзе | ||||
| Вышыня цэнтра | 7 м[3] | ||||
| Водныя аб’екты | Альберт-канал і Шэльда | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | нідэрландская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 03 | ||||
| Паштовы індэкс | 2000[1], 2018[1], 2020, 2030, 2040, 2050, 2060[1], 2100[1], 2140, 2170, 2180, 2600, 2610 і 2660 | ||||
|
antwerpen.be (гал.) antwerpen.be/FR (фр.) antwerpen.be/DE (ням.) antwerpen.be/EN (англ.) |
|||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Антверпен (нідэрл.: Antwerpen) — горад у Бельгіі. Другі пасля Бруселя паводле колькасці насельніцтва, найвялікшы горад Фландрыі. Размяшчаецца абапал ракі Шэльды, на Альберт-канале. Галоўны прамысловы горад краіны, буйны гандлёва-фінансавы цэнтр, марскі порт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ўпамінаецца ў VII ст. З 1291 горад. З 1315 у Ганзейскім саюзе гарадоў. З XVI ст. буйны гандлёвы і фінансавы цэнтр Заходняй Еўропы. У 1579 далучыўся да Утрэхцкай уніі. У 1585 захоплены іспанцамі, у 1794 — французамі. Паступова страціў эканамічнае значэнне. З 1814 у складзе Нідэрландаў, з 1830 — гандлёвы порт Бельгіі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя кірункі эканомікі — знешнегандлёвыя і фінансавыя аперацыі, міжнародныя транзітныя перавозкі. Прамысловасць звязана з абслугоўваннем партовай гаспадаркі і апрацоўкай прывазной сыравіны, асабліва нафты. Развіты машынабудаванне, каляровая металургія, хімічная прамысловасць, дзейнічае АЭС. Антверпен — найбуйнейшы ў свеце цэнтр агранкі алмазаў і гандлю брыльянтамі.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з самых вялікіх марскіх партоў Еўропы. Вузел перасячэння чыгунак, аўтадарог, нафта- і прадуктаправодаў. Тунэлі пад ракой злучаюць часткі горада.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Фламандская опера — некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца арганізацыяй оперных прадстаўленняў і канцэртаў у Антверпене і Генце.
Архітэктура і планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычнае ядро Антверпена на правым беразе р. Шэльда: познагатычныя збудаванні з багатым дэкорам (сабор Онзе-ліве-Враўэкерк, 1352—1616; замак Стэн, перабудаваны ў 1520—1521, шматлікія дамы і цэрквы ў стылях готыкі і барока). На плошчы Гротэ-маркт помнікі фламандскага рэнесансу: ратуша (1561—1565, арх. К. Флорыс), дамы гільдый, Дом П. П. Рубенса (1611—1618), каралеўскі палац (1743—1745) — усе ў стылі барока. На месцы гарадскіх сцен 16 ст. паўкальцо бульвараў, за іх мяжой — новыя жылыя раёны з эклектычнымі забудовамі ў стылях мадэрн і функцыяналізму.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Рыначная плошча (Grote Markt)
-
Чыгуначны вакзал «Antwerpen-Centraal»
-
Замак «Хет Стэн» («Het Steen»)
-
Кафедральны сабор Панны Марыі
-
Царква Св. Паўла
-
Гістарычны цэнтр
-
Панарама Рыначнай плошчы (Grote Markt)
-
Гарадская зала ўрачыстасцей
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Crossroad Bank of Enterprises
- ↑ https://www.antwerpen.be/info/kabinet-waarnemend-burgemeester-els-van-doesburg
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 27 снежня 2022.
- ↑ https://www.ibz.rrn.fgov.be/fileadmin/user_upload/fr/pop/statistiques/population-bevolking-20230101.pdf
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).