Кокран (Антарыа)
Выгляд
Кокран
| ||||||||||||
Ко́кран (англ.: Cochrane) — горад у правінцыі Антарыа, Канада. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 5487 чал. (перапіс 2006 года). Горад размешчаны на паўночным усходзе Антарыа, побач з цэнтральнай часткай Глінянага пояса. За 720 км ад Таронта, за 725 км Тандэр-Бэя. Кокран размешчаны на арктычным водападзеле: рэкі, якія бяруць тут свой пачатак, упадаюць у заліў Джэймс (басейн Паўночнага Ледавітага акіяна).
Зноскі