Колпіна (возера)
Выгляд
Колпіна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,38 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,1 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,12 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Колпіна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Ягадкі, у басейне ракі Тураўлянкі.
Плошча паверхні -- 0,1 км². Даўжыня — 0,38 км, найбольшая шырыня — 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,12 км. Плошча вадазбору — 2,5 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 12 м. Размешчана сярод забалочанай, парослай хмызняком мясцовасці. На ўсходзе выцякае ручай у возера Крывое. Зарастае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 53. — 599 с. — 10 000 экз.