Кому Вниз
Кому Вниз | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | рок-музыка і готык-рок |
Склад | |
komuvnyz.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Кому вниз» — украінскі рок-гурт. У альманахе мастацтвазнаўцы і музычнага крытыка Аляксандра Еўтушэнкі творчасць «Кому вниз» вызначана як «готык-фолк-індастрыял-рок»[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гурт створаны ў Кіеве ў 1988 годзе. Першыя запісы гурта (альбом «Падая вверх», 1989) уяўляе сабой постпанк з асобнымі элементамі дарквейва. Аднак ужо пачынаючы з 1990 года, музыка гурта змянілася ў бок індустрыяльнага року. З 1998 года гурт пачаў супрацоўнічаць з Украінскім гатычным парталам, у асобе яго ідэолага, Vitaliy Stranger, што некалькі змяніла кірунак руху праекта. У рамках гэтага супрацоўніцтва для гурта быў створаны сайт, асвятлялася дзейнасць гурта на інфармацыйных рэсурсах УГП, гурт з’явіўся на зборніку «Украінскай готыкі», а таксама УГП арганізоўваў шматлікія канцэрты гурта на Украіне і ў Еўропе: у 2001 годзе на найбуйнейшым у Польшчы фестывалі Castle Party, тройчы былі праведзены канцэрты «Кому вниз» на Wave Gotik Treffen (Германія): у 2002, 2004 і 2007 гадах, а ў 2006-м было арганізавана выступленне на Prague in Dark (Чэхія).
У 2003 годзе гурт пачынае працаваць з студыяй Tridens Records, якая арганізуе выданне кампазіцый «Кому вниз» ва Украіне і за мяжой: у 2003 на зборніку «Украинская готика», у 2008 была выдадзена кампазіцыя «Кому вниз» на зборніку «Gotham» (Германія). У 2005-м кампазіцыі гуртоў «Кому вниз» і Gray/scale трапілі ў еўрапейскую кампіляцыю «Dark East» (Польшча). Таксама творы «Кому вниз», «Холодне сонце», Dust Heaven з’явіліся на польскіх зборніках «Castle Party» у 2001, 2005 і 2006 гадах.
У перыяд з 1999—2009 гадах «Кому вниз» некалькі разоў выступалі на галоўным гатычным фестывалі Украіны — «Дзети Ночи: Чорна Рада».
Цяпер гурт актыўна выступае ва Украіне і ў іншых краінах свету і рыхтуецца да выпуску новага альбома.
Басіст Сяргей Сцепаненка памёр 18 лістапада 2022 года[2].
Склад гурта[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзіслаў Малюгін (гітара, акустыка, вакал).
- Сяргей Сцепаненка (бас-гітара).
- Яўген Разін (ударныя, вакал).
- Андрэй Серада (клавішы, вакал, аўтар).
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Альбомы і сінглы[правіць | правіць зыходнік]
- Падая вверх (1989)
- Кому вниз (1990)
- In Kastus (1996)
- In Kastus In Vivo (1999, Live)
- Ab Ovo Usque Ad Mala (2007,ЕР)
- 4 (2014)
- IDEM, 2345 (2016)(ЕР)
- Tüśtäneń Pškadema (сінгл, 2021)
Іншыя выданні[правіць | правіць зыходнік]
- Рок-екзистенція (1997, Live)
- Легенди українського року: Кому Вниz (2003)
- Коллекция альбомов в формате MP3 (2006, MP3)
- Реформація: 25 Пунктів (2009)
Зноскі
- ↑ КОМУ ВНИЗ . Альманах Олександра Євтушенка. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2014. Праверана 20 лютага 2014.
- ↑ Помер засновник легендарного рок-гурту «Кому Вниз» Сергій Степаненко - Главком . Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2022.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Євтушенко, О. М. Андрій Середа та «Кому вниз»: Музика Високого Духу / О. М. Євтушенко. — К.: Атлант ЮЕмСі, 2008. — 64 с. — (Стозір'я. Бібліотека української родини : творці музики). — ISBN 978-966-8968-20-4. Архівавана 24 студзеня 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Олександр Євтушенко. Українсько-британський рок . День (16 кастрычніка 2008). Праверана 20 лютага 2014.
- Олександр Євтушенко. Українські готи: герої та декорації(недаступная спасылка). Український тиждень (10 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2009. Праверана 20 лютага 2014.
- Олександр Павлов. «Кому вниз»: новий альбом у новому році . Deutsche Welle (28 снежня 2009). Праверана 20 лютага 2014.