Крабападобная туманнасць
Дыфузная туманнасць | |
---|---|
Гісторыя даследавання | |
Адкрывальнік | Джон Бэвіс |
Дата адкрыцця | 1731 |
Абазначэнні | M1, NGC 1952 |
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | Плерыён |
Прамое ўзыходжанне | 05гадз 34мін 30с |
Схіленне | +22° 01′ 00″ |
Адлегласць | 6500 св. гадоў |
Бачныя памеры (V) | 6 × 4' |
Сузор’е | Цялец |
Фізічныя характарыстыкі | |
Радыус | 3 св. гадоў |
Уласцівасці | Аптычны пульсар |
Крабападобная туманнасць, M1 (каталог Месье) — галактычная туманнасць, якая засталася па выбуху звышновай зоркі 1054 ў сузор’і Цяльца.
Туманнасць утварылася са знешніх слаёў зоркі, што рассеяліся ў прасторы. Назва туманнасці звязана з яе формай, якая падобна на панцыр краба. Адлегласць да туманнасці 7000 св. гадоў; памеры 5-10 св. гадоў. Расшыраецца са скорасцю 1100 км/с. Маса газу, што ўваходзіць у Крабападобную туманнасць, складае каля 0,1 масы Сонца; сярэдняя шчыльнасць 5·10−18 кг/м³. У цэнтры туманнасці знаходзіцца пульсар, у які ператварылася зорка, што ўспыхнула. Крабападобная туманнасць — адзін з нешматлікіх астранамічных аб’ектаў, ад якіх ідзе электра-магнітнае выпрамяненне ва ўсім спектры, ад радыё- да рэнтгенаўскага і гама-дыяпазону. Да гэтай пары Крабападобная туманнасць губляе ў 100 тыс. разоў болей энергіі за секунду, чым Сонца.
Адкрыта Д. Бэвісам у 1731 г. Пераадкрыта Ш. Месье ў 1758 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крабападобная туманнасць
- -{NASA}- -{NGC}- і -{IC}- каталаг(недаступная спасылка)
- -{SIMBAD}- база