Крампус
Крампус | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
У іншых культурах | чорт, бес[d] і д’ябал |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кра́мпус — фальклорны антрапаморфны персанаж з рагамі, якога апісвалі як «напалову казла, напалову дэмана»[1], каторы ў дні Раства карае дзяцей, якія пагана сябе паводзілі. Ён ёсць поўнай супрацьлегласцю Святому Мікалаю, які ўзнагароджвае харошых дзяцей падарункамі. Крампус ёсць адным з персанажаў, якія маюць дачыненне да Святога Мікалая ў некаторых краінах і рэгіёнах, такія як Аўстрыя, Баварыя, Харватыя, Чэхія, Венгрыя, Славакія, Славенія, у Паўднёвым Ціролі, Трэнціна і некаторых іншых частках Паўночнай Італіі[2][3]. Паходжанне гэтай постаці да канца не высветлена, некаторыя фалькларысты і антраполагі лічаць яго паходжанне дахрысціянскім.
У традыцыйных парадах і святочных мерапрыемствах, як Krampuslauf (Крампус бяжы), малады хлапец пераапранаецца ў Крампуса; такая цырымонія адбываецца штогод у бальшыні альпійскіх гарадоў[4].
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Апісваючы свае назіранні ў 1975 годзе ў часе пражывання ў невялікім горадзе Ірдынг у Штырыі, антраполаг Джон Лж. Гонігман пісаў:
Фестываль святога Мікалая, які апісваецца, уключае агульнараспаўсюджаныя ў Еўропе элементы, у некаторых выпадках яны маюць свае карані ў дахрысціянскіх часах. Сам Мікалай стаў папулярным у Германіі прыблізна ў XII стагоддзі. Свята прысвечанае гэтаму заступніку дзяцей адбываецца толькі адзін раз узімку, калі дзеці становяцца аб’ектамі асаблівай увагі, іншыя святы — Дзень Святога Марціна, біблійны Дзень забойства немаўлят і Новы Год. Пераапранутыя чэрці, якія паводзяць сябе па-вар’яцку і прыносяць розныя нязручнасці, вядомыя ў Германіі прынамсі з XVI стагоддзя, а чэрці з маскамі жывёл, якія спалучаюць страшныя камічныя (schauriglustig) грымасы з’явіліся ў пастаноўках сярэднявечных цэркваў. У вялікай літаратуры, у бальшыні еўрапейскіх фалькларыстаў фігуруюць гэтыя істоты. ... У аўстрыйскай супольнасці, якую мы вывучалі, цалкам усведамляюць што «язычніцкія» элементы спалучаюцца з хрысціянскімі абрадамі звязанымі з Святым Мікалаем і іншымі зімовымі цырымоніямі. Яны вераць, што Крампус паходзіць ад язычніцкай звышнатуральнай істоты, якая асімілявалася з хрысціянскім вобразам д’ябла.[5] |
Постаць Крампуса захавалася, а ў XVII стагоддзі Крампус быў уключаны ў хрысціянскія зімовыя святкаванні, дзе Крампус і Святы Мікалай існавалі разам[6].
Краіны колішняй Імперыі Габсбургаў збольшага запазычылі традыцыі святкавання 5 снежня, звязаныя з Крампусам і Святым Мікалаем, з аўстрыйскіх традыцый.
Выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Хоць Крампус з’яўляецца ў вялікай колькасці варыяцый, бальшыня з іх мае шэраг агульных рыс. Ён пакрыты поўсцю, звычайна карычневага або чорнага колеру, мае расшчэпленыя капыты замест рук і ногі казла. Ён мае доўгі звіслы завостраны язык і іклы[1][7][8].
Крампус носіць ланцугі, закліканыя сімвалізаваць звязванне чорта ў традыцыях хрысціянскай царквы. Для больш драматычнага эфекту ён пляскае ланцугамі. На ланцугі часам вешалі званы рознага памеру[9]. У старых язычніцкіх версіях Крампус насіў з сабой бярозавыя розгі, якімі ён часам біў дзяцей[7]. Такія бярозавыя розгі (ruten) верагодна маюць дахрысціянскае паходжанне з абрадаў прысвячэння[7]. У некаторых варыянтах галінкі бярозы замяняе бізун. Часам Крампуса малююць з мехам або кошыкам за спінай, у якія ён забірае паганых дзяцей, каб патапіць, з’есці або адправіць у пекла. У некаторых старых версіях ёсць упамінанне, што ён клаў непаслухмяных дзяцей у мех і забіраў з сабой. Такую ж рысу мае напрыклад Чорны Піт[10].
Ноч Крампуса
[правіць | правіць зыходнік]У частцы Еўропы свята Святога Мікалая адзначаюць 6 снежня[11]. Напярэдадні ўвечары, 5 снежня, у ноч Крампуса (Krampusnacht) на вуліцах з’яўляецца злы валасаты чорт. Часам з Святым Мікалаем, часам адзін, Крампус наведваецца ў дамы і на работу да людзей. Святы звычайна апрануты ў царкоўную рызу біскупа, нясе з залаты цырыманіяльнае жазло. Супроць Санта-Клаўса, вядомага ў Паўночнай Амерыцы, на гэтае свята Мікалай прыходзіць толькі да харошых дзяцей, а Крампус адказны за наведванне дрэнных. Мікалай дорыць падарункі, а Крампус — вугаль і бярозавыя розгі[12].
Сучасная гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля выбараў 1923 года ў Аўстрыі, традыцыі звязаныя з Крампусам былі забароненыя рэжымам Долфуса[13] дзякуючы Айчыннаму фронту і Хрысціянска-сацыяльнай партыі. У 1950-х гадах урад распаўсюджваў брашуры з назвай «Крампус — гэта злы чалавек»[14]. Да канца стагоддзя святкаванне з Крампусам адрадзілася і застаецца папулярным да нашых дзён[15]. Традыцыі звязаныя з Крампусам таксама адраджаюцца ў Баварыі, разам з мясцовымі традыцыямі вырабу драўляных масак[16][17].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Маска Крампуса
-
Крампус на паштоўцы, 1911 г.
-
Крампус на паштоўцы, пач. XX ст.
-
Св. Мікалай і Крампус у працэсіі, пач. XX ст.
Зноскі
- ↑ а б Basu, Tanya (19 December 2013) «Who is Krampus?» National Geographic Magazine
- ↑ Williams, Victoria (30 November 2016). Celebrating Life Customs around the World: From Baby Showers to Funerals [3 volumes]. ABC-CLIO. ISBN 9781440836596.
- ↑ Brunner, Christian (17 August 2015). Mountain Magic : Celtic Shamanism in the Austrian Alps. Lulu.com. ISBN 9781312995192.
- ↑ Crimmins, Peter. Horror For The Holidays: Meet The Anti-Santa . NPR (15 снежня 2011). Праверана 25 November 2015.
- ↑ Honigmann, John J (Autumn 1977). "The Masked Face". Ethos. 5 (3). Wiley (on behalf of the American Anthropological Association: 263–80.
- ↑ Run, Kris Kringle, Krampus is Coming! . Der Spiegel. Праверана 17 December 2011.
- ↑ а б в Bruce, Maurice (March 1958). "The Krampus in Styria". Folklore. 69 (1): 44–47. doi:10.1080/0015587X.1958.9717121.
- ↑ Zeller, Tom (24 December 2000). "Have a Very Scary Christmas". The New York Times.
- ↑ Gatzke, Gretchen (1 December 2009). "Krampus? Who's That?". The Vienna Review. Архівавана з арыгінала 16 снежня 2021. Праверана 17 December 2011.
- ↑ Christian Slaves, Muslim Masters: White Slavery in the Mediterranean, the Barbary Coast, and Italy, 1500—1800, Robert Davis, 2004
- ↑ Horror for the Holidays: Meet the Anti Santa . National Public Radio. Праверана 22 December 2011.
- ↑ Siefker, Phyllis (1997). Santa Claus, last of the Wild Men: the origins and evolution of Saint Nicholas. Jefferson, North Carolina: McFarland and Co. pp. 155–159. ISBN 0-7864-0246-6.
- ↑ "Krampus disliked in Fascist Austria; Genial Black and Red Devil, Symbol of Christmas Fun, Is Frowned Upon". The New York Times. 23 December 1934.
- ↑ "Throw Out Krampus". Time. 7 December 1953. p. 41. Архівавана з арыгінала 13 снежня 2011. Праверана 18 December 2011.
- ↑ Silver, Marc. Merry Krampus?(недаступная спасылка). NGM Blog Central. National Geographic Society (30 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 September 2010. Праверана 17 December 2011.
- ↑ Erik Olsen, «In Bavaria, Krampus Catches the Naughty.» New York Times, 21 December 2014.
- ↑ Alexandra, Zawadil (6 December 2006). "Santa's evil sidekick? Who knew?". Reuters. Архівавана з арыгінала 20 лістапада 2015. Праверана 11 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Крампус на Вікісховішчы |