Кратар Цы Байшы
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/QiBaishi_web2.png/220px-QiBaishi_web2.png)
Цы Байшы — назва ударнага кратара на Меркурыі, адкрытага 14 студзеня 2008 года.
Кратар мае асіметрычную прамянёвую структуру, сфармаваную ўдарам метэарыта з усходу на захад ці з захаду на ўсход пад вельмі нізкім вуглом падзення. Побач размешчаны кратар Аўнатанян, у параўнанні з выцягнутай формай якога, кратар Цы Байшы больш блізкі да акружнасці. Дыяметр — 15 км.[1]
Кратар названы ў гонар вядомага кітайскага мастака Цы Байшы (кіт.: 齊白石, 1864—1957).