Крыніца сілкавання
Выгляд
Крыніца сілкавання — радыёэлектронная прылада, прызначаная для забеспячэння разнастайных прылад электрычным сілкаваннем.
Адрозніваюць першасныя і другасныя крыніцы сілкавання.
- Да першасных належаць пераўтваральнікі розных тыпаў энергіі ў электрычную, прыкладам можа служыць акумулятар, які пераўтварае хімічную энергію.
- Другасныя крыніцы самі не генеруюць электраэнергію, а служаць толькі для яе пераўтварэння з мэтай забеспячэння патрэбных параметраў (напружанне, ток, пульсацыі напружання і г. д.)