Крыптафашызм
Крыптафашызм — таемная падтрымка або захапленне фашызмам. Асоба або група хавае сваю падтрымку або захапленне, каб пазбегнуць палітычных рэпрэсій або палітычнага самагубства.
Оксфардскі слоўнік англійскай мовы цытуе некалькі ранніх ужыванняў гэтага тэрміна, у тым ліку «The Guardian», дзе гэты тэрмін выкарыстоўваўся больш за адзін раз у 1920-х гадах.
У тэледэбатах ABC падчас хаосу Нацыянальнага з’езду Дэмакратычнай партыі 1968 года Гор Відал апісаў Уільяма Ф. Баклі-малодшага як «крыптанацыста», пазней паправіўшы сябе, кажучы, што ён меў на ўвазе «крыптафашыст». Пяццю гадамі раней тэрмін з’явіўся ў нямецкамоўнай кнізе сацыёлага Тэадора В. Адорна «Der getreue Korrepetitor» («Верны рэпетытар»)[1]. Адорна выкарыстаў тэрмін «крыптафашызм» яшчэ ў 1938 годзе ў лісце, напісаным Вальтэру Беньяміну. У гэтым дакуменце тэрмін не звязаны з тайнай падтрымкай або захапленнем фашызмам, але выкарыстоўваецца для абазначэння таго, хто недастаткова свядомы пры дэманстрацыі такіх рэгрэсіўных тэндэнцый.
Тэрмін быў выкарыстаны нямецкім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Генрыхам Бёлем у эсэ 1972 года пад назвай «Will Ulrike Gnade oder freies Geleit?»[2], у якім рэзка крытыкавалася асвятленне бульварнай газетай «Bild» банды Баадэр-Майнгоф, леварадыкальнай тэрарыстычнай арганізацыі. У эсэ Бёль заявіў што тое, што робіць «Bild», «больш не крыптафашысцкае, не фашыстоіднае, а голы фашызм. Агітацыя, хлусня, бруд»[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Adorno, Gesammelte Schriften, vol. 15, p. 191.
- ↑ Theodor Adorno, Walter Benjamin, Correspondencia 1928—1940. Paris, La Frabrique, 2002, p. 342.
- ↑ Böll, Heinrich (1972-01-10). «Will Ulrike Gnade oder freies Geleit? Schriftsteller Heinrich Böll über die Baader-Meinhof-Gruppe und „Bild“» (in German). Der Spiegel. Retrieved 2016-02-03.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Political Animals: Vidal, Buckley and the ’68 Conventions — Page dedicated to the debate in which the crypto-Nazi statement was made by Gore Vidal.
- Soundtrack of the debate (MP3)