Генрых Бёль
| Генрых Бёль | |
|---|---|
| ням.: Heinrich Böll | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 21 снежня 1917[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 ліпеня 1985[1][2][…] (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Annemarie Böll[d] |
| Дзеці | René Böll[d] і Raimund Böll[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт-песеннік, сцэнарыст, перакладчык, паэт, раманіст, пісьменнік, Nobel Prize winner, грамадскі дзеяч |
| Мова твораў | нямецкая |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі |
прэмія Георга Бюхнера[d] (1967) |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Генрых Тэадор Бёль (ням.: Heinrich Theodeor Böll; 21 снежня 1917, Кёльн — 16 ліпеня 1985, Лангенбройх) — нямецкі пісьменнік і перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1972 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даваеннае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і столяра. З 1924 па 1928 гады вучыўся ў каталіцкай школе, затым працягнуў навучанне ў кёльнскай Гімназіі кайзера Вільгельма. У гэты час у яго праявіліся літаратурныя здольнасці.
Па сканчэнню класічнай гімназіі (1936 год) працаваў памочнікам прадаўца ў кнігарні. Атрымаў права паступіць ва ўніверсітэт, пасля таго, калі адбыў шасцімесячную, абавязковую ў нацысцкай Германіі, працоўную павіннасць.
Меў намер вывучаць літаратуру ў Кёльнскім універсітэце, аднак летам 1939 года быў прызваны ў вермахт.
Падчас Другой сусветнай вайны ваяваў на тэрыторыі Францыі, СССР, Румыніі і Венгрыі. У пачатку 1945 года трапіў у амерыканскі палон, у снежні быў вызвалены[5].
Пасляваеннае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Калі Генрых Бель вярнуўся ў Кёльн, ён пачаў прафесійна займацца пісьменніцкай дзейнасцю, сумяшчаючы яе з вучобай ва ўніверсітэце[5].
У 1950 годзе Бёль стаў удзельнікам «Групы 47». У 1952 годзе у праграмным артыкуле «Прызнанне літаратуры руін», своеасаблівым маніфесце гэтага літаратурнага аб’яднання, Бёль заклікаў да стварэння «новай» нямецкай мовы — простай і праўдзівай, злучанай з пэўнай рэчаіснасцю.
У 1967 годзе Бёль атрымлівае прэстыжную нямецкую прэмію Георга Бюхнера. У 1971 годзе Бёль быў абраны прэзідэнтам нямецкага ПЭН-клуба, а затым узначаліў і міжнародны ПЭН-клуб. Гэты пост ён займаў да 1974 года.
У 1969 годзе на тэлебачанні адбылася прэм’ера знятага Генрыхам Бёлем дакументальнага фільма «Пісьменнік і яго горад: Дастаеўскі і Пецярбург». У 1967 годзе Бёль пабываў у Маскве, Тбілісі і Ленінградзе, дзе збіраў матэрыял для яго. Яшчэ адна паездка адбылася праз год, у 1968 годзе, але толькі ў Ленінград.
У 1972 ён першым з нямецкіх пісьменнікаў пасляваеннага пакалення быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй. Шмат у чым на рашэнне Нобелеўскага камітэта паўплываў выхад новага рамана пісьменніка «Групавы партрэт з дамай» (1971 год), у якім пісьменнік паспрабаваў стварыць грандыёзную панараму гісторыі Германіі XX стагоддзя.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1942 годзе Генрых Бель ажаніўся з перакладчыцай з англійскай мовы Ганнай Мары Чэх (памерла ў 2004 годзе), якая была сяброўкай яго сястры. У іх было трое сыноў, яшчэ адзін памёр неўзабаве пасля нараджэння[5].
Пахаванне
[правіць | правіць зыходнік]Генрых Бёль памёр 16 ліпеня 1985 года ў Лангенбройхе.
Пахаваны 19 ліпеня 1985 гады ў Борнхайме-Мертэне побач з Кёльнам пры вялікай скупнасці народа, з удзелам калегаў-пісьменнікаў і палітычных дзеячаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Раннія аповеды Г. Бёля па характары падобныя да аповедаў многіх нямецкіх аўтараў кан. 1940-х; яны ўяўляюць сабою хуткамаляваныя, бязлітасна рэалістычныя партрэты «маленькіх людзей», якія насяляюць руіны разбамбаваных гарадоў. Як і аповеды, першыя яго раманы — «Цягнік прыйшоў своечасова» (Der Zug war pünktlich, 1949), «Дзе ты быў, Адам?» (Wo warst du, Adam?, 1951), «І не сказаў ні едінага слова» (Und sagte kein einziges Wort, 1954) — гучаць абвінавачваннем жахам і хаосу вайны. Калі Г. Бёль адышоў ад тэмы вайны і выжывання, манера яго змянілася. У кнізе «Більярд а палове дзесятай» (Billiard um Halbzehn, 1959), які часта завуць лепшым яго раманам, Г. Бёль выкарыстоўвае складаныя апавядальныя прыёмы, сціскаючы ў адзіны дзень досвед трох пакаленняў заможнай нямецкай сям'і. У рамане «Вачамі блазна» (Ansichten eines Clowns, 1963) выкрываюцца норавы каталіцкага істэблішменту. «Групавы партрэт з дамай» (Gruppenbild mit Dame, 1971), самы аб'ёмны і найбольш наватарскі раман Г. Бёля, напісаны ў форме падрабязнай бюракратычнай справаздачы, дзе каля 60 чалавек характарызуюць нейкую персону, ствараючы мазаічную панараму нямецкага жыцця пасля 1-ай сусветнай вайны. «Страчаны гонар Катарыны Блум» (Die Verlorene Ehre der Katharina Blum, 1974) — іранічная замалёўка на тэму бульварнай прэсы і плётак.
Бёль быў першым і, мабыць, самым папулярным у СССР заходнегерманскім пісьменнікам маладога паваеннага пакалення, кнігі якога былі выдадзены ў перакладзе на рускую. З 1952 па 1973 на рускай мове было апублікавана больш 80 аповедаў, аповесцяў, раманаў і артыкулаў пісьменніка, прычым яго кнігі выходзілі нашмат вялікімі тыражамі, чым на радзіме, у ФРГ. Пісьменнік неаднаразова бываў у СССР, аднак быў вядомы і як крытык савецкага рэжыму. Прымаў у сябе А. Салжаніцына і Льва Копелева, выгнаных са СССР. У папярэдні перыяд Бёль нелегальна вывозіў рукапісы Салжаніцына на Захад, дзе яны былі апублікаваны. У выніку твора Бёля былі забаронены да публікацыі ў Савецкім Саюзе. Забарона была зняты толькі ў сярэдзіне 1980-х гг. з пачаткам перабудовы.
У творчай спадчыне Г. Бёля — раман «Пад канвоем клопату» (Fürsorgliche Belagerung, 1979) пра тэрарызм; «Што станецца з хлопчыкам, ці Якая-небудзь справа па кніжнай частцы» (Was soll aus dem Jungen bloss werden? oder: Irgend was mit Büchern, 1981) — успаміны пра ранняе юнацтва ў Кёльне.
У пачатку 1990-х гадоў на папялішчы дому Бёля знайшлі рукапісы, у якіх знаходзіўся тэкст самага першага рамана пісьменніка — «Анёл маўчаў». Гэты раман пасля стварэння быў самім аўтарам, абцяжараным сям'ёй і якія патрабуюць у грошах, «разабраны» на мноства асобных аповедаў дзеля атрымання большага ганарару.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Aus der «Vorzeit». 1947
- Die Botschaft. 1947 (Вестка; 1957)
- Der Mann mit den Messern. 1948 (Чалавек з нажамі; 1957)
- So ein Rummel. 1948
- Der Zug war punktlich. 1949 (Цягнік прыбывае па раскладзе; 1971)
- Mein teures Bein. 1950 (Вельмі дарагая нага; 1952)
- Wanderer, kommst du nach Spa…. 1950 (Падарожнік, калі ты прыйдзеш у Спа…; 1957)
- Die schwarzen Schafe. 1951 (Паршывая авечка; 1964)
- Wo warst du, Adam?. 1951 (Дзе ты быў, Адам?; 1963)
- Nicht nur zur Weihnachtszeit. 1952 (Не толькі пад каляды; 1959)
- Die Waage der Baleks. 1952 (Шалі Балеков; 1956)
- Abenteuer eines Brotbeutels. 1953 (Гісторыя аднаго салдацкага мяшка; 1957)
- Die Postkarte. 1953 (Паштовая паштоўка; 1956)
- Und sagte kein einziges Wort. 1953 (І не казаў ніводнага слова; 1957)
- Haus ohne Huter. 1954 (Хата без гаспадара; 1960)
- Das Brot der fruhen Jahre. 1955 (Хлеб ранніх гадоў; 1958)
- Der Lacher. 1955 (Пастаўшчык смеху; 1957)
- Zum Tee bei Dr. Borsig. 1955 (На кубку чаю ў доктара Борзіга; 1968)
- Wie in schlechten Romanen. 1956 (Як у дрэнных раманах; 1962)
- Irisches Tagebuch. 1957 (Ірландскі дзённік; 1963)
- Die Spurlosen. 1957 (Няўлоўныя; 1968)
- Doktor Murkes gesammeltes Schweigen. 1955 (Маўчанне доктара Мурцы; 1956)
- Billard um halb zehn. 1959 (Більярд у палове дзясятага; 1961)
- Ein Schluck Erde. 1962
- Ansichten eines Clowns. 1963 (Вачамі блазна; 1964)
- Entfernung von der Truppe. 1964 (Самавольная адлучка; 1965)
- Ende einer Dienstfahrt. 1966 (Чым скончылася адна камандзіроўка; 1966)
- Gruppenbild mit Dame. 1971 (Групавы партрэт з дамай; 1973)
- Страчаны гонар Катарыны Блюм / Die verlorene Ehre der Katharina Blum. 1974
- Berichte zur Gesinnungslage der Nation. 1975
- Fursorgliche Belagerung. 1979
- Was soll aus dem Jungen blo? werden?. 1981
- Das Vermachtnis. Entstanden 1948/49; Druck 1981
- Vermintes Gelande. 1982
- Die Verwundung. Fruhe Erzahlungen; Druck 1983
- Bild-Bonn-Boenisch. 1984
- Frauen vor Flusslandschaft. 1985
- Der Engel schwieg. Entstanden 1949-51; Druck 1992
- Der blasse Hund. Fruhe Erzahlungen; Druck 1995
- Kreuz ohne Liebe. 1946/47 (Крыж без кахання; 2002)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Більярд а палове дзясятай: раман, апавяданні / Пер. з ням.і прадм. Л. Баршчэўскага. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 366 с. — (Б-ка замеж.прозы).
- Дом без гаспадара: раман / Пер. з ням. Л. Дарашкевіч. — Мн.: Беларусь, 1996. — 284, [1] с. — (Школьная бібліятэка).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1987 у Кёльне быў створаны Фонд імя Генрыха Бёля — няўрадавая арганізацыя, якая цесна ўзаемадзейнічае з партыяй «Зялёных» (яго аддзяленні існуюць у шматлікіх краінах, у тым ліку і ў Расіі). Фонд падтрымлівае праекты ў сферы развіцця грамадства, экалогіі, праў чалавека.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Heinrich Boll // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Heinrich Böll // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118512676 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ а б в Бёлль, Генрих (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рожновский С. В. Генрих Бёлль. — М., 1965
- Бёлль Г. Собрание сочинений, тт. 1-5. — М., 1989—1996
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генрых Бёль- Афіцыйная старонка, прысьвечаная Генрыху Бёлю Архівавана 30 кастрычніка 2012. (ням.)
- Апавяданне «Рызыка пісьменства» у перакладзе Алеся Пяткевіча (па-беларуску)
- Апавяданне «Мой сумны твар» Архівавана 19 верасня 2007. у перакладзе Алеся Пяткевіча (па-беларуску)
- Апавяданне «Мой сумны твар» Архівавана 7 красавіка 2009. у перакладзе Раісы Крывальцэвіч (па-беларуску)
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Нарадзіліся 21 снежня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Кёльне
- Памерлі 16 ліпеня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў акрузе Кёльн
- Пахаваныя ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
- Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў Лангенбройху
- Пісьменнікі Германіі
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі