Перайсці да зместу

Крычынскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крычынскія — татарскі княжацкі род гербаў «Радван» і «Радван» зменены. Родавая мянушка Мурза Найманскі (Найман-Мурза). У іх уласным радаводзе і ў большасці генеалагічных прац паказаны нашчадкамі першапачатковых уладальнікаў маёнтка Крычын у Аршанскім павеце.

Часам дадавалі да прозвішча мянушку Аляшкевіч (Алішкевіч), узводзячы сябе да татарскага кандрацкага (мерашлянскага) харужага князя Мартузы Аляшкевіча. На самай справе Крычынскія — галіна князёў Найманаў-Пятровічаў. Продак Крычынскіх князь Абрагім Асанавіч Кадышэвіч (? — каля 1617), харужы татарскі віленскі (найманскі), які ў другой палове 16 ст. набыў частку Крычына ў Аляшкевіча. Быў жанаты з хрысціянкай, шляхцянкай Ягенкай (Нетай) Карчэўскай, меў 6 сыноў. Прозвішча Крычынскі канчаткова прынялі ўнукі Абрагіма Асанавіча.

Акрамя Крычына (страчаны да 18 ст.) Крычынскія валодалі родавымі маёнткамі пад Крэвам у Ашмянскім павеце — Даўбучышкамі, Паніззем і інш. Род даказаў дваранства з княжацкім тытулам і гербам «Радван» у Віленскай губерні ў 1819 годзе. Шмат якія з Крычынскіх служылі ў афіцэрскіх і генеральскіх чынах у войску ВКЛ i Расійскай імперыі.