Перайсці да зместу

Кулікова поле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік у гонар перамогі на Куліковым полі па праекце А. П. Брулова. 1848

Кулікова поле — гістарычная мясцовасць  (руск.) на водападзелах Окска-Данскога міжрэчча, якая ўяўляе сабой працяглы геаграфічны аб'ект  (руск.) са стэпавай расліннасцю, на ўчастку якога знаходзіцца меркаванае месца бітвы 8 верасня 1380 года паміж злучанымі сіламі рускіх князёў пад правадырствам вялікага князя маскоўскага Дзімітрыя Іванавіча і войскам залатаардынскага беклярбека  (руск.) Мамая, якая скончылася паразай у гэтай бітве боку татара-мангольскага войска. Плошча месца непасрэднага баявога сутыкнення па найноўшых рэканструкцыям каля 2 — 3 км².

Месца гістарычнай бітвы, пачынаючы з канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя, было традыцыйна лакалізавана месцам зліцця Няпрадвы  (руск.) і Дона каля сяла Манастыршчына  (руск.) (Кімаўскага раёна  (руск.) Тульскай вобласці). У апошнія гады на аснове комплекснага вывучэння пісьмовых крыніц (помнікаў Кулікоўскага цыкла), іх новага прачытання ў сувязі з гістарычнай геаграфіяй з'явіліся новыя навуковыя дадзеныя, якія дазваляюць перагледзець кананічны падыход (работы прафесара С. М. Азбелева  (руск.) і іншых даследчыкаў).

Зноскі