Купчына (гістарычны раён)
Выгляд
Купчына (руск.: Ку́пчино) — гістарычны раён на поўдні Санкт-Пецярбурга. На яго тэрыторыі размешчана некалькі муніцыпалітэтаў: «Купчына», «Георгіеўскі», «Балканскі», большая частка акругаў №72, 73 і №75, невялікая частка акругі «Волкаўскае».
На поўначы Купчына мяжуе з раёнам Волкава па вуліцы Фучыка. На ўсходзе адасабляецца Сафійскай вуліцай ад прамзоны раёна Абухава. На захадзе раён Купчына абмежаваны ад Маскоўскага раёна ракой Волкаўкай і лініяй Кастрычніцкай чыгункі. На поўдні за Купчына пачынаецца прамзона на тэрыторыі былога саўгаса Шушары.
Раён размешчаны ў Прынеўскай нізіне, у сярэднім цячэнні аднаго з паўднёвых прытокаў Нявы ракі Волкаўкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1