Кіпарыс (міфалогія)
Выгляд
Кіпары́с (грэч. Κυπάρισσος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1] сын Тэлефа [2], з Карфеі на востраве Кеас, прыгожы юнак, каханы Апалона (паводле іншых — Пана ці Зефіра [3]), пераўтвораны ім у дрэва, якое носіць яго імя, бо ён моцна гараваў па ненаўмысна забітаму ім любімаму аленю [4], якога яму даў сам Апалон.
Паводле іншых апавяданняў, каханы Сільвана, у яго была ручная лань, якую забіў Сільван, а Кіпарыс памёр ад гора [5]. Называецца таксама асірыйскім юнаком [6].
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.651, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.402
- ↑ Примечания Ф. А. Петровского в кн. Лукан. Фарсалия. М., 1993. С.321
- ↑ Нон. Дзеянні Дыяніса XI 362
- ↑ Авідзій. Метамарфозы X 106—140
- ↑ Першы Ватыканскі міфаграф I 1, 6
- ↑ Філастрат. Жыццё Апалонія Тыянскага I 16
Кіпарыс (міфалогія) на Вікісховішчы |