Лампанг
Appearance
| ||||||||||||
Лампанг[2] — горад у правінцыі Лампанг на поўначы Тайланда. Трэці па велічыні горад на поўначы Тайланда, сталіца правінцыі Лампанг і муніцыпалітэта Лампанг. Размешчаны ў даліне ракі Ванг, паміж Кхунтан на захадзе і Пі-Пан-Нум на ўсходзе. Рака, найбуйнейшы прыток ракі Менам-Чао-Прая, працякае прама праз горад.
Зноскі
- ↑ http://stat.dopa.go.th/stat/statnew/statTDD/views/showDistrictData.php?statType=1&year=57&rcode=52 — Department of Provincial Administration.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тайланда