Ланаі
Ланаі | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 364 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 026 м |
Насельніцтва | 3 102 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 8,52 чал./км² |
Размяшчэнне | |
20°49′30″ пн. ш. 156°55′12″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Штат | Гаваі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ланаі (гав.: Lānaʻi) — шосты па вялічыні і найменшы з даступных Гавайскіх астравоў. Афіцыйная мянушка — «Ананасавы востраў» (Pineapple Isle) — захавалася з былых часоў, калі значную частку ягонай плошчы пакрывалі ананасавыя плантацыі. Адзінае селішча — места Ланаі сіці, дзе зарэгістраваныя ўсе 3102 чал. насельніцтва вострава.
З 2012 года 98 % Ланаі належыць амерыканскаму бізнэсмэну і былому выканаўчаму дырэктару карпарацыі Оракл Лары Элісану (Larry Ellison). З 7 ліпеня 2014 года Элісан таксама з’яўляецца ўладальнікам усіх трох гатэляў на востраве. 2 % Ланаі належаць штату Гаваі.
Па форме Ланаі нагадвае коску з найвялікшай шырынёй у 29 км. На поўначы ён аддзелены ад вострава Малакаі пралівам Калохі, на ўсходзе праліў Аўаў аддзяляе яго ад Маўі.
Востраў мае адзіную навучальную ўстанову, што прапануе адукацыю ад дзіцячага саду да старэйшых класаў. Ланаі адметны адсутнасцю святлафораў. Большасць дарог небрукававаныя і патрабуюць паўнапрываднага аўтамабіля.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На працягу вядомай гісторыі Ланаі кантраляваўся востравам Маўі. Мяркуецца, што першапачаткова яго засялілі рыбакі з Маўі і Малакаі, якія пазней пачалі вырошчваць таро на яго ўрадлівай вулканічнай глебе. Жыццё было небагатае падзеямі да моманту захопу Маўі каралём Камехамеха І з вострава Гаваі, які знішчыў вялізную колькасць жыхароў Ланаі. Пасля масавага забойства насельніцтва, Камехамеха прызначыў востраў сваім улюбёным месцам рыбнай лоўлі.
Пасля далучэння да Гавайскага каралеўства і кантактаў з заходняй цывілізацыяй востраў выкарыстоўваўся як ранча, калонія мармонаў, цукровая плантацыя і, да апошняга часу, найвялікшая ў свеце плантацыя ананасаў. У выніку гэтага большасць сучаснага насельніцтва складаецца з нашчадкаў працоўных мігрантаў з Філіпін.
У 2012 годзе новы ўласнік вострава Лары Элісан абвясціў новае бачанне Ланаі, як устойлівай і сбалансаванай сістэмы, заснаванай на турызме і арганічнай сельскай гаспадарцы. Планавыя інвестыцыі ў інфраструктуру мусяць скласці каля 500 мільёнаў даляраў.
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Турызм на востраве пачаў развівацца пасля заняпаду ананасавай гаспадаркі, калі тая страціла канкурэнтаздольнасць у параўнанні з таннейшай працоўнай сілай і ніжэйшымі выдаткамі на Азіяцкім кантыненце. Зараз Ланаі мае два курорты з двума палямі для гольфу. Адно з іх — «Выклік у Манэле» (The Challenge at Manele) — вядомае тым, што на яго дванаццатай лунцы ў 1994 годзе адбыўся шлюб заснавальніка Майкрасофт Біла Гейтса.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |