Перайсці да зместу

Лаўрэнцій (антыпапа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаўрэнцій

Дзейнасць каталіцкі святар, суддзя
Нараджэнне V стагоддзе
Смерць 507

Лаўрэнцій — антыпапа (498(501) — 505).

Быў прыхільнікам візантыйскага імператара, падтрымліваў спробы змягчэння фармулёўкі пра дзве прыроды Хрыста (451).

На выбарах папы у 498 змагаўся з Сімахам, іх прыхільнікі зацята біліся на вуліцах Рыма. У час візіту Сімаха да караля остготаў Тэадорыха ў Равене быў абвешчаны ў Рыме папам. Пазней залічаны ў спіс антыпапаў.[1]

  1. [Loz 1934] с. 36.
  • [Loz 1934] Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.