Вікіпедыя:Артыкулы года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АГ

Артыкулы года — штогадовы конкурс артыкулаў, пераможцы якога вызначаюцца ў канцы года па выніках галасавання. Артыкулы-пераможцы абіраюцца ўдзельнікамі Вікіпедыі, як самыя лепшыя артыкулы сярод напісаных ці дапоўненых за мінулы год. Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца з 2013 года.

Найлепшыя артыкулы 2018 года[правіць зыходнік]

Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2018)

Zbigniew Preisner.JPG

Збігнеў Прайснер (нар. 1955) — польскі кампазітар, адзін з найбольш выдатных кампазітараў кіно свайго пакалення. На працягу многіх гадоў Прайснер шчыльна супрацоўнічаў з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім і сцэнарыстам Кшыштафам Пясевічам. Музыка, якую Прайснер напісаў да фільмаў Кеслёўскага «Дэкалог», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Тры колеры: Сіні», «Тры колеры: Белы» і «Тры колеры: Чырвоны», прынесла яму сусветнае прызнанне.

Яго кампазітарскі стыль уяўляе сабой вольную форму танальнага неарамантызму, з заўважным уплывам Паганіні і Яна Сібеліуса. Прайснер падкрэслівае важнасць мелодыі ў музыцы і лічыць сучасную музыку, пазбаўленую мелодыі, штучнай (далей…).


Gare Saint-Lazare Facade.JPG

«Падвойнае жыццё Веранікі» (фр.: La double vie de Véronique, польск.: Podwójne życie Weroniki) — двухмоўны фільм польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, зняты ў 1991 годзе пры ўдзеле Польшчы, Францыі і Нарвегіі. Гэты фільм з’яўляецца першай карцінай кінарэжысёра, якую ён часткова здымаў за межамі Польшчы.

Фільм расказвае гісторыю дзвюх маладых жанчын: польскай харысткі Веронікі і, як дзве кроплі вады падобнай на яе, французскай настаўніцы музыкі Веранік. Жанчыны не ведаюць пра існаванне адна адной, але звязаны таямнічай эмацыйнай сувяззю (далей…).


Wolfgang-amadeus-mozart 1.jpg

Вольфганг Амадэй Моцарт (1756 — 1791) — аўстрыйскі кампазітар і музыкант-віртуоз. Адзін з самых папулярных класічных кампазітараў, зрабіў вялікі ўплыў на сусветную музычную культуру. Паводле сведчанняў сучаснікаў, Моцарт меў фенаменальны музычны слых, памяць і здольнасць да імправізацыі. У адрозненне ад многіх кампазітараў XVIII стагоддзя, Моцарт не проста працаваў ува ўсіх музычных формах свайго часу, але і дасягнуў у іх вялікага поспеху. Шмат з яго складанняў прызнаны шэдэўрамі сімфанічнай, канцэртнай, камернай, опернай і харавой музыкі.

Біяграфія Моцарта (асабліва акалічнасці яго ранняй смерці) была аб’ектам спекуляцый і спрэчак, паслужыла асновай мастацкіх выдумак і «міфаў» (далей…).


Ivana Baquero.jpg

«Лабірынт фаўна» (ісп.: El Laberinto del Fauno) — іспанска-мексіканскі фільм у жанры цёмнага фэнтэзі, зняты ў 2006 годзе мексіканскім кінарэжысёрам Гільерма дэль Тора па ўласным сцэнарыі. Дзеянне фільма разгортваецца ў Іспаніі ў маі-чэрвені 1944 года, праз пяць гадоў пасля Грамадзянскай вайны, у пачатку франкісцкага перыяду. Змрочная рэальнасць Іспаніі часоў Грамадзянскай вайны пераплятаецца з не менш змрочным і небяспечным чароўным светам. Гісторыя разварочваецца вакол зарослага закінутага лабірынта і загадкавага фаўна, якога сустракае галоўная гераіня фільма — Афелія. Тым часам як айчым Афеліі палюе на іспанскіх партызан, а цяжарная маці пакутуе з-за хваробы, Афелія сустракае дзіўных міфічных істот, якія праводзяць яе праз шэраг выпрабаванняў. (далей…).


Правілы конкурсу[правіць зыходнік]

Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца штогод у канцы года. Мэта конкурсу — вызначыць найлепшыя артыкулы Беларускай Вікіпедыі сярод напісаных або дапоўненых за мінулы год.

1. Тэрміны конкурсу і яго этапы.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў на працягу кастрычніка, лістапада і снежня.

  • 1.1 Падчас першага этапу намінуюцца і абмяркоўваюцца артыкулы (з 31 кастрычніка па 15 лістапада ўключна).
    • Намінаванне і абмеркаванне артыкулаў ажыццяўляецца на адпаведных падстаронках. У абмеркаваннях артыкулаў фарміруюцца раздзелы «Заўвагі», дзе ўдзельнікі могуць пакідаць свае заўвагі аб конкурсным артыкуле.
  • 1.2 Падчас другога этапу адбываецца галасаванне па артыкулах (з 15 лістапада па 14 студзеня ўключна).
  • 1.3 Трэці этап — падвядзенне і афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў (15-16 ​​студзеня).
  • 1.4 З 17 па 31 студзеня ўключна «Артыкулы года» публікуюцца на галоўнай старонцы Вікіпедыі; конкурс лічыцца завершаным.

2. Артыкулы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.

  • 2.1 У конкурсе ўдзельнічаюць артыкулы, напісаныя або істотна палепшаныя ў перыяд са снежня папярэдняга года і да лістапада бягучага года. Адзначаныя тэрміны не з'яўляюцца жорсткай умовай і ў некаторых выпадках магчымыя нязначныя адхіленні (канчатковае рашэнне па артыкулу-канкурсанту, які не адпавядае цалкам вызначаным умовам, застаецца на меркаванне адказных удзельнікаў).
  • 2.2 Да ўдзелу ў конкурсе аўтаматычна дапускаюцца ўсе артыкулы, якія атрымалі статус «добрага» або «выдатнага» ў перыяд з 1 снежня папярэдняга года і да 1 снежня бягучага года; за выключэннем артыкулаў, напісаных задоўга да атрымання статусу. Намінаваць артыкул на конкурс можа любы зарэгістраваны ўдзельнік.
  • 2.3 Апроч «добрых» і «выдатных», у конкурсе могуць удзельнічаць артыкулы, якія нядаўна намінаваліся на атрыманне аднаго з гэтых статусаў, але яшчэ не паспелі яго атрымаць. Пажадана, каб на СА намінацый прасочваўся кансэнсус за прысваенне статусу і адсутнічалі сур'ёзныя пярэчанні. Таксама, як і ў п. 2.2., пад выключэнне трапляюць артыкулы, напісаныя задоўга да намінацыі (гэта значыць якія відавочна не адпавядаюць п. 2.1).
  • 2.4 У конкурсе таксама могуць удзельнічаць і іншыя артыкулы: якія не маюць статусу, або намінаваныя на атрыманне статусу, але няўдала. Пры вылучэнні варта паказаць (напрыклад, пры дапамозе спасылак на старыя версіі), што артыкул адпавядае п. 2.1.
  • 2.5 Адказныя ўдзельнікі могуць закрыць любую неадпаведную рэгламенту або яўна абсурдную намінацыю без усякіх папярэдніх апавяшчэнняў і абмеркаванняў.

3. Адказныя ўдзельнікі (куратары конкурсу).

  • 3.1 Адказнымі за правядзенне конкурсу ўдзельнікамі з'яўляюцца адміністратары Беларускай Вікіпедыі.
  • 3.2 Адказныя ўдзельнікі ў сваёй працы кіруюцца ВП:Кансэнсус. У кампетэнцыю адказных удзельнікаў уваходзіць
    • карэкціроўка тэрмінаў правядзення конкурсу (у выпадку неабходнасці);
    • закрыццё заведама абсурдных вылучэнняў;
    • канчатковае рашэнне аб артыкуле-пераможцу (у тых выпадках, калі яго немагчыма ўстанавіць апісанымі ніжэй спосабамі, гл. п. 4.2);
    • падвядзенне і публікацыя вынікаў конкурсу.

4 Выбары артыкулаў.

  • 4.1 Да галасавання па конкурсных артыкулах дапускаюцца ўдзельнікі, зарэгістраваліся не пазней за 1 лістапада бягучага года. Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць Сімвал голасу «за» За або Сімвал голасу «супраць» Супраць кожнага з артыкулаў, вылучаных на конкурс. Галасаванне з больш чым аднога ўліковага запісу забараняецца і цягне за сабой блакіроўку, вызначаную па ВП:Вірт. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой ​​голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.
  • 4.2 Агульны вынік галасавання вызначаецца розніцай галасоў Сімвал голасу «за» За і Сімвал голасу «супраць» Супраць. Калі з гэтай прычыны зраўняліся вынікі ў некалькіх артыкулаў-лідараў, то ўлічваюцца галасы Сімвал голасу «супраць» Супраць: пераможцам становіцца артыкул з найменшай колькасцю галасоў Сімвал голасу «супраць» Супраць. Калі падобным чынам вызначыць пераможца немагчыма — ўлічваецца статус артыкула: пераможцам становіцца артыкул, які мае вышэйшы статус (напрыклад, статус «Выдатнага» мае перавагу над статусам «Добрага»). Калі ж статус артыкулаў-лідараў роўны і не дае магчымасці вызначыць пераможца — то пераможца выбіраюць адказныя ўдзельнікі. Таксама, акрамя галоўнага пераможца, выбіраюцца 3 дадатковыя прызёры.