Леў Ісаакавіч Мільчын
Леў Мільчын | |
---|---|
Род дзейнасці | Савецкі рэжысёр і мастак анімацыйнага кіно |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1920[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1987[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР |
Бацька | Ісаак Іосіфавіч Мільчын |
Жонка | Tamara Poletika[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Леў Ісаакавіч Мільчын (18 жніўня 1920, Мінск — 28 чэрвеня 1987) — савецкі рэжысёр і мастак анімацыйнага кіно, педагог. Заслужаны мастак РСФСР (1979).
Біяграфія[2]
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і мастака Ісаака Іосіфавіча Мільчына. Скончыў Мінскую мастацкую школу[3] і мастацкі факультэт УДІКа. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны быў у апалчэнні, пасля — на ЦАКСе (Алма-Ата) мастаком некалькіх гульнявых кінакарцін. Пасля заканчэння вайны працаваў на студыі «Саюзмультфільм» мастаком-пастаноўшчыкам маляваных і лялечных фільмаў (з такімі рэжысёрамі, як І. П. Іванова-Вано, М. М. Цеханоўскі, З. С. Брумберг, В. С. Брумберг, У. І. Палкоўнікаў, А. Г. Снежка-Блоцкая, А. Г. Каранович). У перыяд 1957-62 гадоў працаваў на кінастудыі «Масфільм», а з 1962 года — на «Саюзмультфільме», у якасці рэжысёра і мастака-пастаноўшчыка. Выкладаў ва УДІКу. Працаваў у кніжнай графіцы. Член АСІФА.
Пахаваны ў Маскве, на Міцінскіх могілках (уч. 126)[4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Тамара Палетыка (1922—2011), мастак анімацыйнага кіно.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мастак-пастаноўшчык
[правіць | правіць зыходнік]- 1947 — Канёк-Гарбунок
- 1948 — Цвецік-Сяміцвецік
- 1949 — Гусі-лебедзі
- 1951 — Казка пра мёртвую царэўну і сем волатаў
- 1954 — Царэўна-Жаба
- 1955 — Зачараваны хлопчык
- 1956 — Палка-выручалка
- 1957 — Выкананне жаданняў
- 1962 — Мой малодшы брат
- 1967 — Прыгоды барона Мюнхаўзена
- 1968 — Камедыянт
- 1970 — Адважны Робін Гуд
Рэжысёр
[правіць | правіць зыходнік]- 1963 — Светлячок № 3
- 1963 — Свіння-скарбонка
- 1964 — Можна і нельга
- 1965 — Дабрыдзень, атам!
- 1966 — Жу-жу-жу
- 1966 — Сёння дзень нараджэння
- 1967 — Будзільнік
- 1968 — Светлячок № 8
- 1969 — Бабулін парасонік
- 1970 — Апавяданні старога марака. Незвычайнае падарожжа.
- 1971 — Апавяданні старога марака. Незаселены востраў.
- 1972 — Апавяданні старога марака. Антарктыда.
- 1976 — Стойкі алавяны салдацік
- 1977 — Як Маша пасварылася з падушкай
- 1978 — Маша больш не гультайка
- 1979 — Маша і чароўнае варэнне
- 1984 — Казка пра цара Салтане
- 1985 — Агурочны конік
- 1986 — Певень і баярын
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Художник-иллюстратор
[правіць | правіць зыходнік]- Осецкая, Агнешка. Здравствуй, Евгений! / Перевод с польского Приходько, Владимир Александрович|В. Приходько. Рисунки Л. Мильчина. М.: Детская литература, 1972. — 94 с.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Аниматор.ру: Мильчин Лев Исаакович
- ↑ «Вокруг него всегда были красивые женщины» — Культура — GZT.RU
- ↑ Митинское кладбище: Мильчин Лев Исаакович (фото могилы)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сергей Капков. Энциклопедия отечественной мультипликации. — М.: Алгоритм, 2006. — 816 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-9265-0319-4. . з.437-438.
- Сергей Капков: Интервью — Тамара Полетика: «Перед каждым фильмом я трусила» — «Газета», 30 августа 2004
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леў Ісаакавіч Мільчын на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Леў Мільчын — Энцыклапедыя айчыннага кіно пад рэд. Л. Аркус(недаступная спасылка)
- Асобы
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 28 чэрвеня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Міцінскіх могілках
- Постаці Масфільма
- Выкладчыкі УДІКа
- Выпускнікі УДІКа
- Заслужаныя мастакі РСФСР
- Мастакі-мультыплікатары
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Расіі
- Постаці Саюзмультфільма
- Рэжысёры мультыплікацыі
- Мультыплікатары СССР
- Мультыплікатары Расіі