Перайсці да зместу

Масфільм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінаканцэрн «Масфільм»
Тып кінастудыя[d] і кінакампанія[d]
Заснаванне 1924
Краіна
Размяшчэнне Масква, вул. Масфільмаўская, 1
Адрас
Ключавыя постаці генеральны дырэктар
Карэн Шахназараў
Галіна кінематограф
Прадукцыя кінастужкі, рэкламы, відэакліпы і тэлесерыялы
Чысты прыбытак
  • 918 млн ₽ (2024)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 020 чал. (2002)[2]
Сайт www.mosfilm.ru

Маскоўская ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі дзяржаўная кінастудыя «Масфільм» — адна з буйнейшых кінакампаній Расіі і Еўропы. Была створана на базе двух нацыяналізаваных кінафабрык А. А. Ханжонкава і І. М. Ярмольева ў лістападзе 1923 года, калі на новаствораным прадпрыемстве пачалася работа над фільмам рэжысёра Барыса Міхіна «На крылах ўгору», які выйшаў на экраны ў пачатку студзеня 1924 года. Менавіта гэтая дата афіцыйна з’яўляецца датай нараджэння студыі. Першапачаткова яна называлася «Маскінакамбінат». Сваю цяперашнюю назву атрымала ў 1935 годзе.

Эмблема кінастудыі «Масфільм» — скульптура «Рабочы і калгасніца» Веры Мухінай. Скульптура ўпершыню з’явілася як экранная марка «Масфільма» ў 1947 годзе ў фільме «Вясна» рэжысёра Рыгора Аляксандрава.

На «Масфільме» было знята больш за 1720 карцін, многія з іх увайшлі ў залаты фонд сусветнага кінамастацтва, заваявалі шматлікія ўзнагароды на розных кінафестывалях. «Масфільм», які валодае правамі на калекцыю фільмаў самастойна, зарабіў на продажы правоў у 2010 годзе амаль 250 мільёнаў рублёў.