Перайсці да зместу

Лядовы палац спорту (Баранавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лядовы палац спорту
Хатняя каманда Авіятар Баранавічы
Умяшчальнасць 2 158
Map

Лядовы палац спорту — спарткомплекс у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці Беларусі. Уведзены ў эксплуатацыю 29 снежня 2009 года. Асноўнае прызначэнне —правядзенне матчаў па хакею з шайбай. Акрамя гэтага прадугледжваецца магчымасць трансфармацыі лядовай арэны ў пляцоўку для ігравых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, боксу. Арэна мае абсталяванне для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. У вольны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для масавага катання на каньках. У Лядовым палацы размешчаны залы для заняткаў рознымі відамі спорту (боўлінг, фітнес, більярд, настольны тэніс), трэнажорная і танцавальна-харэаграфічная залы, зала мастацкай гімнастыкі і акрабатыкі, месцы для актыўнага адпачынку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]