Перайсці да зместу

Лялька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лялька-салдат, Берлін, пачатак XX стагодззя

Лялька — прадмет (фігура) у выглядзе чалавека ці жывёлы, зроблены з тканіны, паперы, дрэва, фарфору, пластмасы і іншых матэрыялаў.

Лялькі вядомы чалавецтву са старажытных часоў. На тэрыторыі Еўразіі знаходзяць дробную антрапаморфную пластыку, створанаю каля 40 тысяч год таму. Лялькі найбольш блізкі з аднаго боку паганскім ідалам і драўлянай народнай скульптуры, а з другога боку — маскіраваным удзельнікам рытуалаў. У самым агульным сэнсе лялька — антрапаморфны аб'ект, створаны для азначаных маніпуляцый. Усе лялькі можна умоўна падзяліць на і ўнеабрадавыя, але першапачаткова лялькі ўзніклі і існавалі ў непасрэднай сувязі з сакральным[1].

Тым не менш, у штодзённым жыцці яны выконваюць функцыю бытавых лялек-цацак або сувенірных лялек. Таксама лялек выкарыстоўваюць як талісманы. У гандлёвай справе — функцыю манекенаў.

У старажытных народных ігрышчах або рэлігійных абрадах лялькі выконваюць розныя функцыі: Каза ў калядных абрадах, саламянае пудзіла на Масленіцу.

Лялька як дзіцячая цацка

[правіць | правіць зыходнік]
В. А. Трапінін. Дзяўчынка з лялькай. 1841

Лялька — цацка звычайна выяўляе чалавека або жывёлу. аднак лялька можа не выяўляць, а толькі азначаць якую-небудзь сапраўдную або фантастычную істоту. Напрыклад, для дзіцяці, якое скача вярхом на палцы, гэта палка азначае яго каня.

Лялькі як дзіцячыя цацкі з'явіліся яшчэ ў дагістарычныя часы. Формай яны былі даволі прымітыўнымі, а выяўлялі і/або азначалі выгляд людзей або іншых жывых істот.

Лялька (лялька-акцёр) і персанаж спектакля

[правіць | правіць зыходнік]

У кожным рэгіёне свету і нават кожнай краіне маюцца свае ўлюблёныя віды лялечных персанажаў і лялечных тэатраў: рускі Пятрушка, англійскі Панч, турэцкі Карагёз і іншыя.

Гіганцкія лялькі, як даспехі надзетыя на акцёраў, даўно выкарыстоўваліся ў балаганных і брадзячых цырках, а ў другой палове XX стагоддзя з'явіліся ў дыснейлэндах, а потым сталі выкарыстоўвацца ў масавых тэатралізаваных святочных імпрэзах і творах іншых відаў прыкладнога мастацтва (напрыклад, у рэкламных мэтах). На іх і зараз вялікая мода, яны частыя персанажы дзіцячых спектакляў або мерапрыемстваў.