Лясныя пажары ў Турцыі (2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лясныя пажары ў Турцыі ў 2021 годзе — маштабныя лясныя пажары, якія адбыліся на тэрыторыі поўдня Турцыі з ліпеня па жнівень 2021 года. Узгаранні пачаліся 28 ліпеня і былі сканцэнтраваны ў 30 правінцыях. Па даных на 1 жніўня, мелася 864 пацярпелых ад пажару[1], агульная колькасць ахвяр пажараў да 2 жніўня складала 10 чалавек. У тушэнні задзейнічалі каля 30 верталётаў і больш за 1800 ратавальнікаў[2].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

Пажары пачаліся 28 ліпеня[1] ў маланаселеным раёне ў 75 км на ўсход ад Анталлі. Да 29 ліпеня пажар дабраўся да пасёлка Караоз на поўнач ад горада. Да гэтага часу ахвярамі пажараў сталі 3 чалавекі, тысячы людзей былі эвакуяваны. Агонь распаўсюдзіўся на сем рэгіёнаў краіны[3]. Пазней лясныя пажары ахапілі паўднёвую частку турэцкага Міжземнамор’я. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абляцеў мясцовасць на самалёце, каб асабіста ўбачыць маштабы разбурэнняў і ацаніць намаганні па тушэнні пажараў[1].

31 ліпеня Эрдаган абвясціў пацярпелыя ад лясных пажараў рэгіёны краіны ў правінцыях Адана, Анталья, Мугла, Мерсін і Асманьі зонай бедства[4].

Да 31 ліпеня былі ўзяты пад кантроль 88 лясных пажараў. Працягвалася тушэнне дзесяці пажараў у правінцыях Адана, Анталья, Мугла, Мерсін, Асманаў. Да 1 жніўня былі ўзятыя пад кантроль 107 лясных пажараў. Працягваліся пяць пажараў у правінцыях Анталья (раёны Манаўгат, Гюндогмуш) і Мугла (Мармарыс, Кейджэгіз, Міляс)[5]. Агульная колькасць ахвяр пажараў узрасла 8 чалавек, мелася 864 пацярпелых[1].

Прычына[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падчас выступу ў крызісным цэнтры ў Анталлі заявіў, што ўладамі разглядаецца версія падпалу. Да гэтага паліцыя затрымала падазраваных у падпалах лясоў у горадзе Манаўгат. Паводле звестак праваахоўных органаў, адзін з меркаваных вінаватых быў заўважаны мясцовымі жыхарамі падчас распальвання агню. Эрдаган таксама адзначыў, што да расследавання была прыцягнута разведка[6].

Лясныя пажары ў Турцыі — штогадовая з’ява, а 2021-ы асабліва спрыяльны для з’яўлення новых ачагоў узгарання. Так, май гэтага года стаў самым гарачым маем у Турцыі за апошнія 50 гадоў. Акрамя таго, адзначалася засуха[7][8].

Між тым улады, разам з карыстальнікамі сацыяльных сетак, выказалі заклапочанасць аб тым, што пажары, верагодна, справа рук тэрарыстаў. Падазравалася забароненая ў Турцыі арганізацыя Рабочая партыя Курдыстана (РПК) і афіляваная з ёй арганізацыя «Ініцыятыва дзяцей агню». Абедзве арганізацыі маюць на сваім рахунку падпалы на тэрыторыі Турцыі. У 2019 годзе прыхільнікі РПК ужо бралі адказнасць за 27 падпалаў у перыяд з 11 ліпеня да 24 жніўня ў заходніх, паўночна-заходніх і паўднёвых правінцыях Турцыі. Таксама яны абвясцілі аб «вогненнай помсты» ўладам. Адзін з высокапастаўленых членаў РПК Шэмдзін Сакык папярэдзіў, пра тое, што арганізацыя можа звярнуцца да падпалаў. Кіраўнік партыў Мурат Карайылан «павітаў» пажары[9]. «Ініцыятыва дзяцей агню» 1 жніўня ўзяла адказнасць за падпалы. У заяве арганізацыі сказана, што на падпалы яны пайшлі «паколькі турэцкі рэжым не разумее ніякай іншай мовы, пара яго паставіць на калені агнём»[10].

У сеціве з’явілася відэа з беспілотніка, на якім невядомыя падыходзяць да дрэў, вырабляюць нейкія маніпуляцыі, пасля гэтага пачынаецца пажар[11][12].

Замежная дапамога[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Азербайджана 30 ліпеня прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў даручыў накіраваць у бліжэйшы час у Турцыю 500 чалавек асабістага складу МНС, верталёты, а таксама іншую неабходную тэхніку і матэрыялы[13]. У гэты ж дзень 100 супрацоўнікаў Дзяржаўнай службы пажарнай аховы МНС Азербайджана адбылі спецыяльным рэйсам Азербайджанскай авіякампаніі AZAL у горад Даламан для ўдзелу ў тушэнні лясных пажараў[14].
  • Сцяг Беларусі У зону бедства накіраваны два верталёты Мі-8 МНС РБ. Да 2 жніўня яны здзейснілі 24 палёты, налёт склаў больш за 38 гадзін. За гэты час было выканана 346 сліваў вады, дастаўлена 18 турэцкіх ратавальнікаў да месцаў ліквідацыя пажараў[15].
  • Сцяг Расіі Расія адправіла ў Турцыю адзін самалёт для дапамогі ў тушэнні лясных пажараў, што было прадыктавана клопатам аб расійскіх турыстах, якія знаходзіліся на адпачынку на турэцкіх курортах[4].
  • Сцяг Украіны 30 ліпеня Украіна накіравала для тушэння ачагоў лясных пажараў у Турцыі на дапамогу два самалёты авіяцыі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях[16].
  • Сцяг Ірана Іран таксама падаў дапамогу ў тушэнні пажараў[2].
  • Сцяг ЕС 2 жніўня Еўрасаюз паведаміў, што накіруе ў Турцыю два спецсамалёты для тушэння лясных пажараў. Адзін самалёт перабазаваны з Іспаніі, другі — з Харватыі[2].

Зноскі

  1. а б в г Пожары в Турции: 8 погибших и 864 пострадавших
  2. а б в ЕС направляет в Турцию два самолета для тушения лесных пожаров
  3. Фото: в Турции бушуют лесные пожары, часть туристов эвакуировали
  4. а б В Госдуме ответили критикам решения о помощи Турции в тушении лесных пожаров
  5. В Турции потушили более ста лесных пожаров
  6. Названа возможная причина лесных пожаров в Турции
  7. Май стал самым жарким за последние 50 лет (руск.). RestProperty. Праверана 2 жніўня 2021.
  8. Forest fires break out as Turkey experiences hottest days - Turkey News (англ.). Hürriyet Daily News. Праверана 2 жніўня 2021.
  9. В Турции назвали виновников жутких пожаров на курортах (руск.). www.mk.ru. Праверана 2 жніўня 2021.
  10. СМИ: связанная с РПК организация взяла на себя ответственность за поджоги лесов в Турции. ТАСС (1 жніўня 2021). Праверана 2 жніўня 2021.
  11. Tahseen pti. The fire in Turkey was not a natural disaster, but a deliberate plan by terrorists (англ.). twitter.com (31 ліпеня 2021).
  12. Турецкий беспилотник заснял поджигателей лесов на юге страны. sev.tv. Праверана 2 жніўня 2021.
  13. Президент Алиев направил помощь для тушения пожаров в Турции
  14. Азербайджан отправил 100 спасателей на помощь Турции
  15. Пожары в Турции: как МЧС Беларуси помогает тушить огонь — видео
  16. Украинская авиация начала тушить лесные пожары в Турции