Перайсці да зместу

Лідзія Іванаўна Цягака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Іванаўна Цягака
Дата нараджэння 21 лютага 1937(1937-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2015(2015-02-10) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера антрапалогія
Месца працы Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
доктар медыцынскіх навук
Альма-матар Мінскі медыцынскі інстытут
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Лідзія Іванаўна Цягака (21 лютага 1937, Кампанііўка, Кіраваградская вобласць, УССР — 10 лютага 2015[1]) — беларускі антраполаг. Доктар медыцынскіх навук (1990), кандыдат гістарычных навук (1970), прафесар (1998).

У 1960 годзе скончыла лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. З 1969 па 2008 гады працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (з 1990 года загадчык аддзела). У 1970 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Антропологические данные к этногенезу белорусского народа (дерматоглифика, одонтология)». У 1990 годзе абараніла доктарскую дысертацыю: «Организующие структуры дерматоглифики и закономерности нее популяционной изменчивости». З 2008 па 2015 гады працавала ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі загадчыкам аддзела антрапалогіі і экалогіі.

Памерла 10 лютага 2015 года.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследавала праблемы часавай і прасторавай зменлівасці морфафункцыянальных прыкмет людзей, варыябельнасць дэрматагліфічных і аданталагічных прыкмет этнагенетычных працэсаў на тэрыторыі Беларусі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Чалавек і яго біякультурная адаптацыя».

Зноскі