Лінарэс (Хаэн)
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||||
Лінарэс (ісп.: Linares) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Хаэн, у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусія, за 51 км ад адміністрацыйнага цэнтра правінцыі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Сьера-Марэна.
Займае плошчу 195,1 км². Насельніцтва — 61 306 чалавек (на 2010 год).
На працягу многіх гадоў у Лінарэсе праходзіў адзін з самых буйных шахматных турніраў, у якіх удзельнічалі самыя вядомыя шахматысты свету.
Тут у 1947 годзе на арэне для карыды загінуў Маналетэ — самы знакаміты іспанскі матадор.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Рафаэль, спявак
- Андрэс Сеговія, гітарыст
Зноскі
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.