Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры
Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры (МКБН) — збор правілаў і рэкамендацый, які рэгламентуе ўтварэнне і ўжыванне навуковых назваў раслін, грыбоў і некаторых іншых груп арганізмаў. Батанічная наменклатура незалежна ад наменклатуры заалагічнай і бактэрыялагічнай, якія маюць свае Кодэксы.
МКБН распаўсюджваецца не толькі на расліны ў сучасным разуменні (уключаючы і бясколерныя водарасці), але таксама і на сіне-зялёныя водарасці, якія па сутнасці з'яўляюцца бактэрыямі, на грыбы, а таксама на ааміцэты, хітрыдыяміцэты і слізявікі, якіх адносяць да грыбападобных арганізмаў.
Мэта МКБН
[правіць | правіць зыходнік]Мэта кодэкса — дамагчыся, каб кожная таксанамічная група мела толькі адну правільную назву, прынятую ва ўсім свеце. Каштоўнасць навуковай назвы складаецца ў тым, што яно ўяўляе сабой імя ўласнае, якое не схільна да зменаў (пры гэтым яна не абавязкова павінна мець апісальную або дыягнастычную каштоўнасць).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Венскі кодэкс (2006) (англ.)
- Сент-Луіскі кодэкс (2000) Архівавана 12 снежня 2002. (англ.)
- Такійскі кодэкс (1994) Архівавана 5 чэрвеня 2011. (англ.)